Расколаты камень — валун у Беларусі, геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Размешчаны за 1,8 км на паўднёвы захад ад Якімавіч Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці.
Дзве камлыгі дробназярністага шэрага граніта-гнейсу з жылкамі ружовага граніту. Паўночная камлыга даўжынёй 4,1 м, шырынёй 2,7 м, вышынёй 3,8 м, у абводзе 14 м, аб’ём 23 м³, маса каля 60 тон; паўднёвая — даўжынёй 4 м, шырынёй 2,1 м, вышынёй 2,1 м, у абводзе 12 м, аб’ём 10 м³, маса каля 26 тон.
Прынесены ледавіком каля 220—150 тысяч гадоў таму са Скандынавіі адзіным блокам, які раскалоўся пры раставанні лёду. У мінулым меў культавае значэнне. Ахоўны статус нададзены ў 1974 годзе.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Валуны Беларусі Катэгорыя:Геалагічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Якімавічы (Слонімскі раён) Катэгорыя:Геалогія Слонімскага раёна Катэгорыя:Славутасці Слонімскага раёна