Піліп Дзям’янавіч Мядзведзь (, в. Масева, Пружанскі павет, Гродзенская губерня — ) — Старшыня ДПУ БССР (1924—1925). Адзіны беларус-старшыня органаў дзяржбяспекі ў БССР.

Біяграфія Беларус. Скончыў 3 курсы Варшаўскага тэхнічнага вучылішча Вавенберга і Ротвальда (у 1906 годзе выключаны за ўдзел у забастоўцы).

У 1906—1917 гадах працаваў тэхнікам-будаўніком у магістраце Варшавы, раздатчыкам і бракоўшчыкам Сакольніцкіх майстэрань Масквы, вучыўся на камандзірскіх курсах у Лефортаве, служыў ваенным камісарам Сакольніцкага раёна г. Масквы.

З 1918 года ў органах дзяржбяспекі. Член Кантрольнай калегіі ВЧК (працаваў непасрэдна пад кіраўніцтвам Ф. Э. Дзяржынскага), старшыня Тульскай губЧК. У 1919—1924 гадах — начальнік АА ВЧК на Заходнім фронце, член Калегіі ВЧК, намеснік старшыні Маскоўскай ЧК, начальнік Маскоўскага губпалітупраўлення. У 1924—1925 гадах — старшыня ДПУ БССР і адначасова паўнамоцны прадстаўнік АДПУ пры СНК СССР па Заходнім краі. У 1926—1934 гадах — паўнамоцны прадстаўнік АДПУ пры СНК СССР па Далёкаўсходнім краі, у Ленінградскай ваеннай акрузе (адначасова начальнік Ленінградскага аблпалітупраўлення, з 1934 года — начальнік УНКУС СССР па Ленінградскай вобласці).

У снежні 1934 года арыштаваны і 23 студзеня 1935 года Ваеннай Калегіяй Вярхоўнага суда СССР за злачынна-халатныя адносіны да службовых абавязкаў, якія прывялі да гібелі С. М. Кірава, асуджаны на 3 гады ППЛ. Адбываў пакаранне ў пас. Аратукан Магаданскай вобласці.

27 лістапада 1937 года Пастановай Камісіі НКУС СССР, Пракуратуры СССР і старшыні Ваеннай Калегіі Вярхоўнага суда СССР паўторна асуджаны і прыгавораны як удзельнік т.зв. «Польскай арганізацыі вайсковай» да ВМП.

Прыгавор прыведзены ў выкананне ў той жа дзень. Рэабілітаваны пастановай Ваеннай Калегіі Вярхоўнага суда СССР ад 17 снежня 1957 года.

Узнагароды Два ордэны Чырвонага Сцяга (1922, 1930).

Знак «Ганаровы работнік ВЧК-ДПУ» (1932).

Сям’я Жонка Раіса Міхайлаўна і 14-гадовы сын Міхаіл падзялілі лёс бацькі. Сімвалічны кенатаф Піліпа Мядведзя і яго сям’і размешчаны ў Маскве на Новых Данскіх могілках, каля магіл яго бацькоў, братоў і сястры.

Спасылкі

Біяграфія Даведнік па гісторыі Камуністычнай партыі і Савецкага Саюза

Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Пакараныя смерцю палітыкі Катэгорыя:Расстраляныя Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР Катэгорыя:Пасмяротна рэабілітаваныя