Юрый Іванавіч Нікіфараў (, с. Соміна, Баксітагорскі раён, Ленінградскай вобласці — , Бабруйск) — беларускі мастак-графік, акварэліст, педагог.

Біяграфія 1957 — скончыў Ялецкае мастацкае вучылішча. 1964 — стаў браць удзел у мастацкіх выстаўках. 1965 — скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў Паўла Любамудрава. Дыпломная праца — серыя тэатральных афіш-плакатаў. Некаторы час працаваў у Мінску ў часопісе «Фота і жыццё». З 1966 года пераехаў у Бабруйск. 1974 — уступіў у Саюз мастакоў СССР. 1966—1977 — выкладаў у Бабруйскім мастацкім вучылішчы. 1969—1999 — працаваў у бабруйскіх мастацка-творчых майстэрнях. Працаваў у станкавай графіцы і акварэльным жывапісе. Аўтар манументальных кампазіцый на вуліцах Бабруйска — каляровых зграфіта з выявамі дзяўчыны ў хустцы і хлопца з кнігай на будынку Бабруйскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа па вуліцы Інтэрнацыянальнай, 46, а таксама яшчэ аднаго манахромнага зграфіта«Мозаики не тускнеют, или Наглядно знакомые».

Значная частка твораў прысвечана Вялікай Айчыннай вайне:

"Вострая дынаміка руху, дэфармацыя форм, колеравая экспрэсія ў карцінах «Рэквіем па камбату» і «Тыл» перадаюць трагедыю вайны вобразна і выразна. Асуджэнне і бяссілле перад маральнай слепатой і ўпадкам нораваў раскрыты ў творы «Звер чакае»".

Ала Альфяровіч-Мальцава, мастацтвазнаўца

Асноўныя творы: графічныя лісты «Бацькі і дзеці», «Вясна 1944 года», «Жнівень 1982 года», «Набат», «Звер чакае», трыпціх «Слова пра паход Ігараў»; серыі «Да зорак», «Славянская сюіта»; графічныя кампазіцыі: «О, Іспанія!», «Элада—70», «Мір» і інш.

Ілюстраваў творы Бертальда Брэхта, Дантэ Аліг’еры, Янкі Купалы, Аляксандра Пушкіна, Уільяма Шэкспіра.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Паўла Масленікава, Ялецкім краязнаўчым музеі, Бабруйскім мастацкім музеі імя Георгія Паплаўскага, фондах Беларускага саюза мастакоў.

Асабістай кар'ерай не цікавіўся, адкрыў шлях у мастацтва шматлікім маладым талентам.

Памяць

У 1997 годзе мастак Уладзімір Рубцоў прысвяціў Юрыю Нікіфараву, свайму сябру, жывапісны твор «Доб­ры дзень, спа­дар Ні­кі­фа­раў!».

23 лютага 2007 года ў Бабруйскім мастацкім музеі імя Георгія Паплаўскага была адкрыта персанальная выстаўка карцін Юрыя Нікіфарава, прысвечаная 70-годдзю мастака, пад назвай «Успаміны аб Юрыі Нікіфараве».

Літаратура Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 4. — Мінск, 1987. Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1998. Гейкер, Яфім. Почырк таленту: з выстаўкі работ мастака Ю. Нікіфарава / Яфім Гейкер // Камуніст. - 1971. - 22 мая. Коркияйнен, Е. Академик без пиджака / Евгения Коркияйнен // Коммерческий курьер. - 2007. - 28 февраля. - С. 5.

Спасылкі «Рамэа і Джульета» і «Шэкспір» Юрыя Нікіфарава ў Бабруйскім мастацкім музеі «Кароль Лір» Юрыя Нікіфарава, 1981 год Юрый Нікіфараў, аўтапартрэт http://artru.info/ar/34276/ Культура і мастацтва. «Альтруіст з Бабруйску» http://news.tut.by/culture/436491.html

Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Члены Саюза мастакоў БССР Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі XXI стагоддзя