Мілан Бараш (; нар. , Валашске Мезіржычы, Чэхаславакія) — чэшскі футбаліст, нападнік клуба «Віганціцы». Ігрок нацыянальнай зборнай Чэхіі (2001—2012). Добра вядомы сваім прамым стылем гульні, хуткасцю і дрыблінгам.

У сезоне 2008/09 Бараш забіў 20 галоў у розыгрышы Турэцкай суперлігі, стаўшы найлепшым бамбардзірам сезона. З’яўляецца лаўрэатам «залатой буцы» на чэмпіянаце Еўропы 2004, дзе ён забіў 5 галоў. Раней абараняў колеры такіх клубаў, як «Ліверпул», «Астан Віла» і «Алімпік» (Ліён).

Клубная кар’еры Выступаў за клубы «Банік» (Острава), «Ліверпул» і «Астан Віла». У студзені 2008 года на правах арэнды перайшоў у «Портсмут». 26 жніўня 2008 года Бараш падпісаў трохгадовы кантракт са стамбульскім клубам «Галатасарай».

У 2014 годзе вярнуўся ў Чэхію. У ліпені 2016 года перайшоў з клуба «Млада-Болеслаў» у ліберацкі «Слован»Милан Барош перешел в «Слован». У чэрвені 2017 года зноў стаў іграком «Баніка»35-летний Милан Барош вновь вернулся в «Баник».

У ліпені 2020 года абвясціў аб завяршэнні прафесійнай кар’еры і стаў выступаць у аматарскім клубе «Віганціцы» дзе пачынаў займацца футболам.

Дасягненні

Клубныя «Ліверпул»: Уладальнік Кубка Англійскай лігі: 2003 Пераможца Лігі чэмпіёнаў УЕФА: 2005

«Алімпік» Ліён: Чэмпіён Францыі: 2007

«Портсмут»: Уладальнік Кубка Англіі: 2008

«Галатасарай»: Чэмпіён Турцыі: 2012

«Млада-Болеслаў»: Уладальнік Кубка Чэхіі: 2016

Міжнародныя Зборная Чэхіі: Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы: 2004

Асабістае жыццё Жанаты з Тэрэзай Франкавай«Gizlice evlendi». Hürriyet. 2 August 2009.. 1 верасня 2009 года ў сужанцаў нарадзіўся сын Патрык.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Чэхіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Чэхіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Банік Острава Катэгорыя:Ігракі ФК Ліверпул Катэгорыя:Ігракі ФК Астан Віла Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпік Ліён Катэгорыя:Ігракі ФК Портсмут Катэгорыя:Ігракі ФК Галатасарай Катэгорыя:Ігракі ФК Антальяспор Катэгорыя:Ігракі ФК Млада-Болеслаў Катэгорыя:Ігракі ФК Слован Ліберац Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года