Міхаіл Васілевіч Таратке́віч (нар. , в. Чарсцвяды, Ушацкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі філосаф, сацыёлаг і публіцыст. Доктар філасофскіх навук (1977), прафесар (1978). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1985).

Біяграфія У час Вялікай Айчыннай вайны прымаў удзел у партызанскім руху. Скончыў у 1953 годзе Віцебскі педагагічны інстытут, у 1961 годзе Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС. З 1961 года галоўны рэдактар грамадска-палітычнага вяшчання Беларускага радыё. З 1965 года дырэктар Мінскай студыі навукова-папулярных і хранікальна-дакументальных фільмаў. У 1969—1991 гадах у Мінскай вышэйшай партыйнай школе, адначасова ў 1972—1979 гадах намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Коммунист Белоруссии».

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па сацыяльнай філасофіі, праблемах сацыялогіі працы, фарміравання і дэмакратызацыі кіраўніцкіх адносін, выхавання і патрэбнасцей чалавека, па пытаннях гісторыі грамадзянскай вайны 1918—1922 гадоў і Вялікай Айчыннай вайны.

Творы Производство, труд, человек. — Мн., 1969; Уладзімір Азін. — Мн., 1971; Человек и коллектив в системе управленческих отношений. — Мн., 1974; Человек. Среда. Потребности. — Мн., 1980; Семья и разумные потребности. — Мн., 1983; Такой и должна быть легенда. — М., 1985; Человек и его потребности. — Мн., 1989.

Узнагароды і званні Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1985) Медаль «За адвагу»

Зноскі

Літаратура

Спасылкі Каляндар знамянальных і памятных дат на 2015 год / ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», Аддзел краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі; склад. М. М. Бяляцкая, А. В. Радзевіч, А. А. Соладчук. — Віцебск, 2014. — С. 59. — 167 с. : іл.

Тараткевич Михаил Васильевич // Архивы Беларуси

Катэгорыя:Нарадзіліся ва Ушацкім раёне Катэгорыя:Філосафы СССР Катэгорыя:Філосафы Беларусі Катэгорыя:Сацыёлагі СССР Катэгорыя:Сацыёлагі Беларусі Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Публіцысты XX стагоддзя Катэгорыя:Постаці Беларускага радыё Катэгорыя:Выкладчыкі Мінскай вышэйшай партыйнай школы Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны