Уладзімір Пятровіч Тара́сік (нар. , в. Дзешчанка, Уздзенскі раён, Мінская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне праектавання аўтамабільнага транспарту. Доктар тэхнічных навук (1984), прафесар (1986). Заслужаны вынаходнік Беларусі (1998).
Біяграфія Скончыў у 1960 годзе Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі. З 1971 года ў Магілёўскім тэхнічным універсітэце (з 1984 загадчык кафедры).
Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па тэорыі руху аўтамабіля, праектаванні гідрамеханічных перадач. Распрацаваў матэматычныя мадэлі колавых і гусенічных самаходных машын; метадалогію сінтэзу алгарытмаў адаптыўных інтэлектуальных сістэм кіравання энергетычнымі рэжымамі аўтатранспартных сродкаў. Адзін з распрацоўшчыкаў велікагрузнага аўтасамазвала БелАЗ-540.
Апублікаваў больш 250 навуковых прац, у тым ліку 3 падручнікі, 2 навучальных дапаможнікі, 4 манаграфіі, сааўтар Энцыклапедыі «Машынабудаванне» (том IV-15. Колавыя і гусенічныя машыны). Атрымаў больш за 120 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходствы, многія з якіх укаранёныя ў вытворчасць.
Падрыхтаваў 16 кандыдатаў тэхнічных навук і аднаго доктара тэхнічных навук.
Узнагароды Узнагароджаны медалямі «За асваенне цалінных зямель» (1958), «За доблесную працу» (1970), Граматай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1992).
Творы Проектирование колесных тягово-транспортных машин. Мн., 1984; Математическое моделирование технических систем. Мн., 1997.
Літаратура
Спасылкі Біяграфія на сайце БРУ
Тарасик Владимир Петрович // База патентов Беларуси Тарасик Владимир Петрович // Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента
Катэгорыя:Машынабудаўнікі СССР Катэгорыя:Машынабудаўнікі Беларусі Катэгорыя:Вынаходнікі СССР Катэгорыя:Вынаходнікі Беларусі Катэгорыя:Аўтары падручнікаў