Аксе́ль Лара́н Анжэ́ль Ламбе́р Вітсе́ль (; нар. , , Бельгія) — бельгійскі футбаліст, паўабаронца іспанскага клуба «Атлетыка» з Мадрыда і нацыянальнай зборнай Бельгіі. Асноўная пазіцыя іграка — цэнтр пляцоўкі.
Клубная кар’ера Вітсэль з’яўляецца выхаванцам футбольнай школы льежскага «Стандарда», за які дэбютаваў 17 верасня 2006 года, выйшаўшы на замену на 89-й хвіліне замест Стывена Дэфура. Замацаваўся ў асноўным складзе ў сезоне 2007/08, склаўшы разам са Стывенам Дэфурам і Маруанам Фелайні звязку ў цэнтры паўабароны клуба. Паводле вынікаў сезона атрымаў прыз футбаліста года. У наступным сезоне яго гол з 11-метровай пазнакі дапамог «Стандарду» атрымаць тытул чэмпіёна краіны.
13 ліпеня 2011 года падпісаў кантракт з партугальскай «Бенфікай»Аксель Витцель пополнил ряды «Бенфики». Eurosport.ru . Замацаваўся ў асноўным складзе і стаў практычна няпераменным іграком асноўнага складу. 3 верасня 2012 года Аксель падпісаў 5-гадовы кантракт з піцерскім «Зенітам» за 40 млн еўраВитсель едет в Петербург!. «Зеніт» . Вітсель дэбютаваў у расійскай Прэм’ер-лізе 14 верасня, замяніўшы Канстанціна Зыранава на 70-й хвіліне ў матчы супраць «Церака», які скончыўся паражэннем піцерцаў з лікам 0:2.
У студзені 2017 года перайшоў у кітайскі клуб «Цяньцзінь Цюаньцзянь»«Зенит» объявил о переходе Витцеля в «Тяньцзинь Цюаньцзянь». by.tribuna.com . У жніўні 2018 года вярнуўся ў Еўропу, стаўшы іграком дортмундскай «Барусіі»«Боруссия» объявила о трансфере Витцеля. by.tribuna.com .
У ліпені 2022 года ў якасці свабоднага агента падпісаў аднагадовы кантракт з мадрыдскім «Атлетыка»Футбол. "Атлетико" объявил о подписании контракта с полузащитником Акселем Вицелем . pressball.by .
Міжнародная кар’ера 26 сакавіка 2008 года ў матчы супраць зборнай Марока дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Бельгіі і забіў гол. У адборачным цыкле да чэмпіянату свету 2014 правёў усе матчы ў асноўным складзе сваёй зборнай.
Дасягненні «Стандард»: Чэмпіён Бельгіі (2): 2008, 2009 Уладальнік Кубка Бельгіі: 2011 Уладальнік Суперкубка Бельгіі (2): 2008, 2009
«Бенфіка»: Уладальнік Кубка партугальскай лігі: 2012
«Зеніт»: Чэмпіён Расіі: 2015 Уладальнік Кубка Расіі: 2016 Уладальнік Суперкубка Расіі: 2015
«Барусія» Дортмунд: Уладальнік Кубка Германіі: 2021 Уладальнік Суперкубка Германіі: 2019
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Футбалісты Бельгіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Бельгіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Стандард Льеж Катэгорыя:Ігракі ФК Бенфіка Лісабон Катэгорыя:Ігракі ФК Зеніт Санкт-Пецярбург Катэгорыя:Ігракі ФК Цяньцзінь Цюаньцзянь Катэгорыя:Ігракі ФК Барусія Дортмунд Катэгорыя:Ігракі ФК Атлетыка Мадрыд