Наро́дны камісарыя́т ахо́вы здаро́ўя Белару́скай ССР — орган дзяржаўнай улады БССР у рангу міністэрства, які кіраваў развіццём аховы здароўя ў 1920—1946 гадах. З 1946 года пераўтвораны ў Міністэрства аховы здароўя БССР.
Гісторыя
1 студзеня 1919 года была створана Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. Тады ж у мэтах аб’яднання ўсёй медыка-санітарнай справы ў краіне на базе Мінскага губернскага аддзела аховы здароўя пад кіраўніцтвам санітарнага ўрача Сцяпана Варфаламеевіча Балкаўца быў заснаваны Народны камісарыят аховы здароўя БССР. Першым народным камісарам аховы здароўя БССР стаў Ілья Ісаевіч Пузыроў. З 20 студзеня 1919 па 30 сакавіка 1919 года і з 28 мая 1919 па 1 жніўня 1920 года ён узначальваў Народны камісарыят аховы здароўя БССР, які складаецца з 9 аддзелаў: фармацэўтычнага, статыстычнага, хворага, судовай медыцыны, бухгалтэрыі і канцылярыі. У гэты перыяд, на фоне разрухі, сацыяльных і эпідэмічных хвароб, галечы, нацыяналізацыі лячэбных, аптэчных устаноў, фармаваліся асноўныя прынцыпы арганізацыі новай сістэмы аховы здароўя і аказанні медыка-санітарнай дапамогі насельніцтву. Пры камісарыяце аховы здароўя была сфарміравана калегіяНАРБ ф. 808, воп. 1, спр. 10, л. 43..
Утварэнне Літоўска-Беларускай ССР 27 лютага 1919 года прывяло да стварэння аб’яднанага камісарыята. На пасаду камісара аховы здароўя Літоўска-Беларускай ССР назначаны ўрач , а з 30 сакавіка па 28 мая 1919 года наркамам быў урач Уладзімір Іосіфавіч Ленскі. Камісарыят меў 11 аддзелаў: агульны, фармацэўтычны, лячэбны, санітарна-эпідэмічны, школьна-санітарны, сацыяльных хвароб, злічальна-фінансавы, медыцынскай экспертызы, ваенна-санітарны, рабочай медыцыны і асветна-выдавецкую секцыю.
У другой палове ліпеня 1919 года Літоўска-Беларуская ССР была расфарміравана, рэспубліканскія органы кіравання рэарганізаваны ў губернскія аддзелы, дзейнасць якіх перапыніла польская інтэрвенцыя і акупацыя.
15 ліпеня 1920 года ўрачу С. Д. Камінскаму (1861—1939) быў выдадзены мандат «на право организации губздравотдела»НАРБ ф. 46, воп. 2, спр. 4, л. 36..
2 верасня 1920 года Мінскі губернскі адзел аховы здароўя на чале з С. Д. Камінскім рэарганізаваны ў Камісарыят аховы здароўя Ваенрэўкама БССР, які складаўся з 12 аддзелаў: санітарна-эпідэмічнага, жыллёва-санітарнага, аховы мацярынства і маленства, школьна-санітарнага, санітарна-санітарнага, ваенна-санітарнага, агульнага забеспячэння, злічальна-фінансавага, экспертызы і медыцынскай статыстыкі. У снежні 1920 года на базе Камісарыята аховы здароўя Ваенрэўкама БССР згодна з рашэннем з’езда Саветаў БССР быў утвораны Народны камісарыят аховы здароўя БССР.
Наркамы
Ілья Ісаевіч Пузыроў (20 студзеня 1919 — 30 сакавіка 1919, 28 мая 1919 — 1 жніўня 1920) Сямён Камінскі (1920) Сцяпан Балкавец (1920—1921) Аляксандр Сянкевіч (1921—1922) Мар’ян Стакоўскі (1922—1924) Міхаіл Барсукоў (1924—1930) Саламон Цынцыпер (1930—1933) Рыгор Шпектараў (1933) Іван Сурта (1933—1936) Павел Бурачэўскі (1936—1937) Кузьма Кісялёў (1937—1938) Іван Новікаў (1938—1940) Міхаіл Кавалёнак (1940—1946)
Крыніцы
Літаратура Органы государственного управления Белорусской ССР (1919—1967 гг.) / АН БССР, Ин-т философии и права. — Мн.: Наука и техника, 1968. — 327 с.
Аховы здароўя Аховы здароўя Катэгорыя:З’явіліся ў 1920 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1946 годзе