Марк Эмануілавіч Шнейдэрма́н (, г. , Украіна — ) — беларускі , , . Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1940).
Біяграфія Скончыў у 1930 годзе Ленінградскую кансерваторыю, клас , . З 1935 (з перапынкамі) дырыжор Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. У 1947—1957 гадах мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор сімфанічнага аркестра Беларускай філармоніі. Адначасова ў 1936—1971 гадах (з перапынкамі) выкладаў у Беларускай кансерваторыі.
Творчасць На беларускай сцэне пад яго музычным кіраўніцтвам пастаўлены опера «Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага, балет «Салавей» М. Крошнера (абодва 1939) і інш. Аўтар музыкі для сімфанічнага аркестра, у т.л. уверцюры (1939), п’ес для фартэпіяна з аркестрам (1953), для аркестра беларускіх народных інструментаў (1939), песень, балад, рамансаў, музыкі для дзяцей, апрацовак беларускіх народных песень і інш.
Літаратура
Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР Катэгорыя:Постаці Беларускай дзяржаўнай філармоніі Катэгорыя:Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі