Вялікая князёўна Вольга Канстанцінаўна (, Паўлаўск — , ) — жонка другога грэчаскага караля Георга, рэгентка Грэцыі ў лістападзе — снежні 1920 года.
Біяграфія Унучка імператара Мікалая I, дачка яго сына Канстанціна Мікалаевіча і Аляксандры Іосіфаўны. Родная сястра паэта К. Р. Бабуля Філіпа Эдынбургскага — мужа Лізаветы II.
Вольга Канстанцінаўна да такой ступені захаплялася паэзіяй Міхаіла Лермантава, што склала хатняе выданне «Вытрымкі з сачыненняў Лермантава на кожны дзень года» з аўтографамі членаў рускай імператарскай фаміліі і некаторых замежных арыстакратаў.
Шлюб караля Грэцыі Георга I з вялікай князёўнай адбыўся ў Санкт-Пецярбургу года. Шлюб, які ўмацаваў дыпламатычныя адносіны Грэцыі і Расіі і зблізіў два кіруючыя дамы, — адзін з поспехаў расійскай дыпламатыі. Умацаванне расійскіх пазіцый у гэтым важным Міжземнаморскім рэгіёне, тым больш напярэдадні пагрозы ваеннага канфлікту з Турцыяй, было надзвычай важным.
Каралева займалася дабрачыннасцю, заснавала ў Пірэі, у якім знаходзілася база расійскага флоту, ваенна-марскі шпіталь. Яна таксама адкрыла медыцынскія курсы для жанчын і сама наведвала іх. З пачаткам Першай сусветнай вайны прыехала ў Расію, працавала ў шпіталях, дапамагаючы параненым. Ад свайго бацькі Вольга атрымала ў спадчыну любоў да расійскага флоту, якую захавала на ўсё жыццё.
У разгар вайны балканскіх краін з Турцыяй, распачатай у 1912 годзе, кароль Георг I паў ахвярай тэрарыстычнага акту. Пасля яго гібелі каралева Вольга Канстанцінаўна, знаходзячыся да рэвалюцыі ў Расіі, жыла ў тым ліку і ў Канстанцінаўскім палацы (Стрэльна), рэзідэнцыі Канстанцінавічаў.
У 1920 годзе, пасля смерці свайго ўнука Аляксандра і да паўторнага ўзыходжання на прастол свайго сына Канстанціна, выконвала абавязкі рэгенткі Грэцыі.
Сканала ў 1926 годзе. Першапачаткова цела было пахавана ў крыпце праваслаўнай царквы Раства Хрыстова і Мікалая Цудатворца ў Фларэнцыі (Грэчаскі каралеўскі дом выкарыстоўваў адно з памяшканняў крыпты ў якасці пахавальні для манархаў-выгнаннікаў)Руская праваслаўная царква ў Фларэнцыі . У 1936 годзе, пасля аднаўлення манархіі ў Грэцыі, адбылося перапахаванне рэштак каралевы Вольгі ў Татоі — сядзібе грэчаскіх каралёў у наваколлях АфінТатой, пахавальня грэчаскіх каралёў .
Дзеці
Канстанцін I (1868—1923), кароль Грэцыі (1913—1917/1920—1922) Георг (1869—1957), граф Корфскі Аляксандра (1870—1891), муж Павел Аляксандравіч Мікалай (1872—1938), жонка Алена Уладзіміраўна Марыя (1876—1940), муж Георгій Міхайлавіч Вольга (1880), памерла ва ўзросце 7 месяцаў Андрэй (1882—1944), жонка Аліса Батэнберг, бацька Філіпа, герцага Эдынбургскага (1921—2021) Хрыстафор (1888—1940), бацька прынца Міхаіла Грэчаскага.
Гл. таксама — карабель ВМФ Грэцыі, які паспяхова дзейнічаў і загінуў у Другой сусветнай вайне. Спіс жонак манархаў Грэцыі
Бібліяграфія Соколовская О. В. Благотворительная деятельность греческой королевы Ольги в России в годы Первой мировой войны. — Новая и новейшая история, 2004, № 5. Гаршин М. Ю. Королева Эллинов Ольга Константиновна. — Прага, 1927. Пчелов Е. В. Романовы. История династии. — ОЛМА-ПРЕСС, 2004. Соколовская О. В. Благотворительная деятельность греческой королевы Ольги в России в годы Первой мировой войны // Новая и новейшая история. 2004. № 5. Соколовская О. В. Греческая королева Ольга Константиновна. Под молотом судьбы. М., 2011.
Спасылкі
Вялікая князёўна Вольга Канстанцінаўна — Каралева Грэчаская (з падборкай фатаграфій)
Катэгорыя:Вялікія князёўны Расійскай імперыі Катэгорыя:Каралевы грэчаскія Катэгорыя:Дабрачынцы Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Расійскай імперыі Катэгорыя:Пахаваныя ў Фларэнцыі Катэгорыя:Пахаваныя ў Грэцыі