Памор’е — гістарычная назва ў 15—17 стагоддзях у Расіі, узбярэжжа Белага мора ад г. Кем да г. Анега (Паморскі бераг), а таксама вялікая тэрыторыя ад Абанежжа да Паўночнага Урала, у якую ўваходзілі Карэлія, Дзвінская, Важская, Сысальская, Вяцкая, Пермская землі, Пасухонне, Белазерскі і Пячорскі краі. Першапачаткова насялялі карэлы, комі, лапары. Да 17 стагоддзя карэннае насельніцтва часткова асімілявана рускімі пасяленцамі, якія з 12 стагоддзя асвойвалі тэрыторыі Памор’я. У 12—15 стагоддзях уладанне Наўгародскай феадальнай рэспублікі. У пачатку 16 стагоддзя далучана да Масквы. У 17 стагоддзі ў 22 паветах Памор’я асноўная маса насельніцтва — вольныя сяляне. Частка зямель належала манастырам і купцам Строганавым. На поўначы насельніцтва займалася рыбалавецкім, слюдзяным, саляным промысламі; у Карэліі развівалася металургія, у паўднёвых паветах — земляробства.

Літаратура

Катэгорыя:Еўрапейская частка Расіі Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Расіі Катэгорыя:Белае мора