Кандрат Лейка (, в. Збочна на Слонімшчыне — , г. Здалбунаў, цяпер Ровенская вобласць, Украіна) — беларускі пісьменнік, празаік, драматург і педагог.

Біяграфія Вучыўся ў Азярніцкім вучылішчы, Свіслацкай настаўніцкай семінарыі за казённы кошт. З 1879 года па накіраванні працаваў настаўнікам у Косаве. У лютым 1918 года Кандрата Лейку паралізавала, яго перавезлі ў г. Здалбунаў (на Валыні) да брата, дзе ён памёр і пахаваны.

Творчасць thumb|злева|«Снатворны мак». 1912 Пачаў пісаць вершы для дзяцей па-беларуску на пачатку 1880-х гадоў. Захаваліся вершы датаваныя 1883 годам («Сарока», «Песня ластаўкі», «Бусел»). Творы К. Лейкі друкавала «Наша ніва», «Наша думка» і «Беларускі календар» у 1911—1921 гадах. У 1912 годзе ў Вільні К. Лейка выдаў асобным выданнем п'есу «Снатворны мак» — першую п'есу для беларускага лялечнага тэатра.

У 2015 годзе у выдавецтве «Кнігазбор» выйшаў зборнік К. Лейкі «Пан Трудоўскі», яго ўкладальнік — Сяргей Чыгрын, шмат гадоў збіраў творы аўтара па архівах і бібліятэках, ён жа напісаў да зборніка прадмову і склаў каментарыі.Баль Б. Праз 100 гадоў…

Літаратура

Баль Б. Праз 100 гадоў выйшла першая кніга аўтара «Нашай нівы» // Беларускае Радыё «Рацыя» — racyja.com, 02 сакавіка 2015 Календарыюм // «Czasopis». № 9, 2005.

Спасылкі

Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Драматургі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі