Арва Антонавіч Метс ( — ) — рускі паэт, тэарэтык і практык рускага верлібра, перакладчык.

Біяграфія Нарадзіўся 29 красавіка 1937 года Таліне ў сям’і лютэранкі і праваслаўнага.

Скончыў Ленінградскі бібліятэчны інстытут. Працягнуў вучобу ў Літаратурным інстытуце імя А. М. Горкага. Быў арганізатарам літаратурных вечароў у Маскве. У 1975—1991 гг. працаваў у аддзеле паэзіі часопіса «Новы мір». Кіраваў літаратурным клубам «На Таганке». Яго вершы публікаваліся ў літаратурных часопісах СССР і Расіі. Пры жыцці выйшлі тры яго кнігі. Пасмяротнае выданне 2006 году з’яўляецца амаль поўным зборам яго тэкстаў. Вершы Метса публікаваліся таксама ў перакладзе на ангельскую, нямецкую, хіндзі і іншыя мовы.

Арва Метс пра сабе Пасля паэтаў, якія не любяць прастату, я жадаю — да яе вытокаў. Жадаю дадому, дзе бацька — садоўнік і збірае кнігі. Маці мая ўсё паўнее І затыхаецца - быццам нясе на сабе мяне, маю паэзію, заблытанае жыццё і пошукі.

Беларускія пераклады Вершы. Часопіс «Дзеяслоў», № 41 (перакладчык А. Арцёмаў)«Дзеяслоў», № 41, ліпень-жнівень 2009.

Бібліяграфія

Кнігі «Лебеди над Челнами» (Сб. стихов членов литобъединения «Орфей» г. Набережные Челны / Сост. А Метс, А. Василевский, предисл. У. Хусаинова), Москва, изд. «Известия», 1981, — 79 c. «Таллинские камни» — стихи и переводы, Москва, изд. «Известия», 1989. Издано на средства автора) , — 30 c. «Годовые кольца» — стихи, Москва, 1992, изд. «Автор» (производственное объединение), — 43 c. ISBN 5-85212-055-3 «Стихи» / Кол.авт. Моск. гос. музей В.Сидура . — Москва : 1995. — 15 с; (Вечера в Музее Сидура ; Вып.11) «В Осенних лесах» — стихи, переводы, статьи, Москва, 2006, Серия «Русский верлибр» — 276 c. ISBN 5-7493-1063-7 (без издательства)

Тэксты ў анталогіях Время Икс. М., 1989. Антология русского верлибра. М., 1991. «A Night in the Nabokov Hotel: 20 contemporary poets from Russia», Dedalus Press, Dublin, 2006.

Спасылкі Вершы Метса ў часопісе «Арыён» 2001, № 3 (па-руску з уступным артыкулам Вячаслава Купрыянава) Артыкул Метса на сайце Аляксандра Левіна (па-руску) Вершы Метса па-руску і ў перакладзе на англійскую мову Зборнік «Гадавыя кольцы» (па-руску)

Катэгорыя:Паэты Расіі Катэгорыя:Рускамоўныя паэты Катэгорыя:Рэдактары Расіі Катэгорыя:Перакладчыкі паэзіі на рускую мову Катэгорыя:Нарадзіліся ў Таліне Катэгорыя:Выпускнікі ВНУ Санкт-Пецярбурга