Цыстэрцыя́нцы (, OCist) — каталіцкі манаскі ордэн.

Гісторыя thumb|left|Манахі цыстэрцыянскага ордэна ў белых туніках і чорных скапулярыях Заснаваны ў 1098 годзе бенедыкцінам Раберам Малемскім. Назва ад першага манастыра ордэна — , размешчанага каля г. Дыжон у Францыі. У 1115 годзе ордэн узначаліў Бернар Клервоскі. Статут ордэна 1119 года прадпісваў фізічную працу, аскетычны лад жыцця. У XII—XIII стагоддзях мужчынскія і жаночыя манастыры цыстэрцыянцаў былі багатыя, уплывовыя і шматлікія — да 1300 існавала каля 700 іх манастыроў у многіх краінах. У XIV ст. кангрэгацыя цыстэрцыянцаў заняпала. З цыстэрцыянцаў вылучыліся бернардзінцы і трапісты. У наш час налічваецца каля 1,7 тыс. цыстэрцыянцаў.

Літаратура

Спасылкі

Афіцыйны сайт цыстэрцыянцаў Артыкул пра цыстэрцыянцаў у Каталіцкай энцыклапедыі (англ.)

Катэгорыя:З'явіліся ў 1098 годзе