thumb|Аксон 9-дзённай мышы Аксо́н (ад — вось), нейрыт, восевы цыліндр — адростак нейрона, які праводзіць нерв. імпульсы ад цела нервовай клеткі да і залозістых клетак органаў, якія інервуюцца, або да іншых нейронаў. Ад кожнай нервовай клеткі адыходзіць адзін аксон дыяметрам у некалькі мікронаў, даўжынёй да 1 м і больш (у некаторых жывёл трапляюцца гіганцкія аксоны таўшчынёй да дзесятых доляў міліметра). Пачатковы сегмент аксона (бугарок) найбольш узбудлівы і з'яўляецца месцам генерацыі нервовых імпульсаў. Канцавыя разгалінаванні (тэрміналі) утвараюць сінаптычныя кантакты з іншымі нейронамі, мышцамі або залозістымі клеткамі. Хуткасць перадачы залежыць ад структуры і дыяметра аксона, ступені пакрыцця іх міэлінавай абалонкай. Пучкі акронаў і дэндрытаў утвараюць нервы.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Цыталогія Катэгорыя:Нервовая сістэма Катэгорыя:Нейрабіялогія Катэгорыя:Гісталогія