Аляксандр Пятровіч Ляховіч (нар. 4 ліпеня 1989 года, в. Варняны, Астравецкі раён, Гродзенская вобласць, БССР) — беларускі лёгкаатлет. Спецыялізуецца ў хадзьбе на 5000 м, 10 км, 20 км. Майстар спорту Беларусі. Стыпендыят Міжнароднай федэрацыі ўніверсітэцкага спорту (FISU)

Біяграфія Нарадзіўся 4 ліпеня 1989 года ў в. Варняны. У 2000—2004 гадах вучыўся дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе г. Астравец, у 2005—2007 гадах у Гродзенскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву, у 2008—2009 гадах у Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву.

У 2015 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры па спецыяльнасці «спартыўна-педагагічная дзейнасць».

12 чэрвеня 2015 года выканаў кваліфікацыйны нарматыў XXXI летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра (Бразілія) на ў г. Чэбаксары (Расія) з вынікам 1:23:26 (алімпійскі нарматыў 1:24.00). Прыняў удзел у Чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы 2015 ў Пекіне

У 2014, 2015, 2016 станавіўся чэмпіёнам Беларусі.

Пераможца Кубка Беларусі 2016 года ў хадзьбе на 20 кіламетраў з вынікам 1:21.14Списочный состав национальной и сборной команды Республики Беларусь по лёгкой атлетике на 2017 год .

Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі 2016 года ў хадзьбе на 20 кіламетраў з вынікам 1:25.16.

Асабістае жыццё Жанаты з Людмілай Ляховіч, жыве ў Астраўцы.

Спасылкі

Ляхович Александр

Катэгорыя:Спартыўныя хадакі Беларусі Катэгорыя:Майстры спорту Беларусі Катэгорыя:Пераможцы Кубка Беларусі па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Срэбраныя прызёры чэмпіянату Беларусі па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Выпускнікі БДУФК Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года Катэгорыя:Чэмпіёны Беларусі па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа