Таццяна Яўгенаўна Драздоўская (нар. , Мінск) — беларуская спартсменка (парусны спорт).
Біяграфія Скончыла Беларускі інстытут фізічнай культуры. Пачынала займацца ў секцыі плавання, у 14 гадоў перайшла ў парусны спорт. Упершыню выступіла на спаборніцтвах «Кубка Мінска», а ў 1996 годзе яе залічылі ў штатны склад нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь. Міжнародны дэбют адбыўся ў 1997-м на «SpaRegatta» у галандскім Медэмбліку. У 2000 годзе выканала нарматыў майстра спорту міжнароднага класа. У 2007 годзе стала чэмпіёнкай свету.
Удзельніца чатырох Летніх Алімпійскіх гульняў (2000, 2004, 2008, 2012). На Алімпійскіх гульнях 2012 года заняла 15 месца. З’яўляецца лідарам нацыянальнай каманды, заваявала ліцэнзію на ўдзел у летніх Алімпійскіх гульнях-2016 у Рыа-дэ-Жанейра.
8 красавіка 2013 года ўпершыню ў гісторыі Рэспублікі Беларусь Таццяна Драздоўская ўзначаліла сусветны рэйтынг Міжнароднай федэрацыі паруснага спорту (ISAF) у класе суднаў «Лазер-Радыял».
Палітычныя погляды Падпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе.
Катэгорыя:Выпускнікі БДУФК Катэгорыя:Яхтсмены Беларусі Катэгорыя:Спартыўныя функцыянеры Беларусі Катэгорыя:Яхтсмены на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года Катэгорыя:Яхтсмены на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года Катэгорыя:Яхтсмены на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Яхтсмены на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Яхтсмены на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года Катэгорыя:Яхтсмены на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года