Прамысловы персанальны камп’ютар (Прамысловы ПК, ) — персанальны камп’ютар, прызначаны для працы ў рамках прамысловага вытворчага працэсу на прадпрыемстве.

Ад звычайных ПК адрозніваецца канструкцыяй (якая з прычыны размяшчэння паблізу працуючага абсталявання ўлічвае патрабаванні да сродкаў вылічальнай тэхнікі, якія працуюць у неспрыяльных умовах — павышаную вібрацыю, забруджаную атмасферу, падвышаную вільготнасць, павышаную або паніжаную тэмпературу) і прыладамі спалучэння са спецыфічнымі перыферыйнымі прыладамі (розныя сканеры, панэлі аператара і іншыя прылады чалавека-машыннага інтэрфейсу).

Прамысловы ПК часта выпускаецца ў выглядзе IBM PC-сумяшчальнага камп’ютара з архітэктурай x86, сумяшчальнага з большасцю праграмнага і апаратнага забеспячэння звычайных ПК.

Прамысловыя ПК з’яўляюцца гатовымі, серыйнымі, камерцыйна-даступнымі вырабамі.

Гл. таксама Прамысловая аўтаматыка Прамысловы кантролер Панэльны камп’ютар Персанальны камп’ютар :en:Rugged computer (англ.)

Спасылкі Прамысловыя камп'ютары Siemens: SIMATIC Box PC, SIMATIC Rack PC, SIMATIC Panel PC Programming devices (англ.) Field PG and Power PG(англ.)

Катэгорыя:Прамысловая аўтаматыка Катэгорыя:Прамысловыя сеткі Катэгорыя:Персанальныя камп’ютары