Прамысловы робат — робат, прызначаны для выканання загадзя запраграмаваных функцый у вытворчым працэсе. Складаецца з маніпулятара, які мае некалькі ступеняў рухомасці, і праграмавальнай прылады кіравання. Прамысловыя робаты ўжываюцца для такіх тэхналагічных аперацый як зварка, афарбоўка, зборка, разборка, размяшчэнне друкаваных плат, упакоўка і маркіроўка, перамяшчэнне, палетаванне і праверка прадукцыі.

Робаты выкарыстоўваюцца ў прамысловасці з 1960-х гадоў. Паводле даных амерыканскай Асацыяцыі па развіцці аўтаматызацыі, у 2016 годзе аўтамабільная прамысловасць была асноўным пакупніком прамысловых робатаў, займаючы 52% ад агульнага аб'ёму продажаў. Існуюць цалкам аўтаматызаваныя прадпрыемствы, якія не патрабуюць чалавечай прысутнасці ўвогуле. Напрыклад, фабрыка па вытворчасці клавіятур IBM у Тэхасе была цалкам аўтаматызаваная яшчэ ў 2003 годзе.

Прамысловыя робаты звычайна з'яўляюцца адным з кампанентаў аўтаматызаваных вытворчых сістэм, якія пры нязменным узроўні якасці дазваляюць павялічыць прадукцыйнасць працы ў цэлым.

Эканамічна выгадна выкарыстанне прамысловых робатаў сумесна з іншымі сродкамі аўтаматызацыі вытворчасці (аўтаматычныя лініі, участкі і комплексы).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Робаты высокага палёту. Пераклад артыкула «Flying High Robots», Austin Weber, размешчана ў часопісе Assembly http://www.nlrob.ru/hfrob.htm Прамысловыя робаты ў сучаснай вытворчасці http://www.mirprom.ru/public/promyshlennye-roboty-v-sovremennom-proizvodstve.html

Катэгорыя:Прамысловая аўтаматыка Катэгорыя:Патокавая вытворчасць Катэгорыя:Прамысловыя робаты