Бэз 'Lunnyi svet' (Syringa 'Lunnyi svet') — сорт роду .
Выкарыстоўваецца як дэкаратыўны лістападны куст з пышнымі кветкамі.
Гісторыя
Гэты сорт 1964 года з'яўляецца вынікам працы арыгінатараў з Беларусі М. У. Смольскага і В. Ф. БібікавайМаслинные Сирень обыкновенная сорт Лунный Свет ··· Oleaceae Syringa x hybrida hort. cv. Лунный Свет . Атрыманы ў выніку скрыжавання сартоў Рэамюр і Абель Шатанэ.
Аўтэнтычная расліна захоўваецца ў сірынгарыі Цэнтральнага батанічнага саду Беларусі пры Нацыянальнай Акадэміі Навук.
Батанічнае апісанне
Кветкі махрыстыя, радзей паўмахрыстыя, белыя са слабым крэмавым адценнем, буйных памераў 2,7-2,8 см у дыяметры. Пялёсткі шырока-круглявыя, асіметрычнага чаргавання, плоскія, пры адцвітанні злёгку адгінаюцца вонкі. Бутоны круглява-падоўжаныя, вельмі дэкаратыўныя ў паўраспуску. Суквецці сярэдняй шчыльнасці, шырока-канічнай або шырока-яйкападобнай формы, даўжынёй 23-24 см, на трывалых кветканосах. Водар моцны. Цвіценне багатае і працяглае - 17-18 дзён.
Вылучаецца буйнымі арыгінальнай будовы кветкамі.
Выкарыстанне
Добры для і групавых пасадак, а таксама для зрэзкі.
Літаратура
Н. В. Смольский, В. Ф. Бибикова. Сорта сирени селекции ЦБС АН БССР // Интродукция растений и охрана природы. - Минск: Наука и техника. - 1969 - С. 93-106. Спиридович Е.В., Фоменко Т.И., Юхимук А.Н. и др. Молекулярно-генетические паспорта хозяйственно-полезных растений / Выполнено по заданию Создать in vitro коллекцию клеток лекарственных растений и пополнить коллекцию тканей декоративно-кустарниковых культур с использованием молекулярно-генетического типирования, 2011-2013 З. Лунева, Н. Михайлов, Е. Судакова, "Сирень", 1989
Спасылкі
Маслинные Сирень обыкновенная сорт Лунный Свет ··· Oleaceae Syringa x hybrida hort. cv. Лунный Свет Лунный Свет / Lunny Svet Лунный свет
Катэгорыя:Дэкаратыўныя кусты Катэгорыя:Сарты раслін Катэгорыя:Маслінавыя