Аптычны рэзанатар — сістэма люстраных адбівальных паверхняў, у якой і падтрымліваюцца стаячыя ці электрамагнітныя хвалі аптычнага дыяпазону. У адрозненне ад аптычны з’яўляецца адкрытым (няма бакавых сценак). Аптычны рэзанатар — адзін з важнейшых элементаў лазера. Асноўная характарыстыка аптычнага рэзанатара — (вызначае страты і характарызуе рэзанансныя ўласцівасці).

Прасцейшы аптычны рэзанатар — , які складаецца з 2 плоскіх строга люстэркаў, што знаходзяцца на адлегласці L, значна большай за даўжыню хвалі λ. Калі паміж люстэркамі ўздоўж восі рэзанатара распаўсюджваецца плоская светлавая хваля, то ў выніку ад люстэркаў і утвараецца стаячая хваля. Умова рэзанансу: L = q⋅λ/2, дзе q — падоўжны індэкс ваганняў (колькасць паўхваляў, што ўкладаюцца ўздоўж восі аптычны рэзанатар). У лазернай тэхніцы выкарыстоўваюцца канфакальныя рэзанатары, утвораныя , якія разнесены на адлегласць, роўную радыусу іх крывізны, а таксама кальцавыя аптычныя рэзанатары, што складаюцца з 3 і болей плоскіх або сферычных люстэркаў. У аптычным рэзанатары са сферычнымі люстэркамі ўзбуджаюцца таксама незалежныя бягучыя насустрач адна адной хвалі.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Оптыка Катэгорыя:Аптычныя сістэмы Катэгорыя:Хвалевая оптыка Катэгорыя:Фізічная оптыка Катэгорыя:Рэзанатары паводле тыпаў Катэгорыя:Тэорыя хваль