Муквя́ціца — ручай у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Вужыца (басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня ручая 23 км. Плошча вадазбору 28 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,5 м/км. Пачынаецца за 1 км у напрамку на поўнач ад вёскі Муквяціца. Вадазбор на паўночнай частцы Полацкай нізіны. Упадае ў Вужыцу прыкладна за 7 км у напрамку на паўночны захад ад аграгарадка Каханавічы. Рэчышча каналізаванае на працягу 3,6 км ад вытоку.
Літаратура — С. 21. — С. 409.
Катэгорыя:Рэкі Верхнядзвінскага раёна Катэгорыя:Басейн Вужыцы