R136a1 — зорка ў кампактнай зорнай скупнасці R136 у эмісійнай туманнасці NGC 2070 (туманнасць «Тарантул»), якая знаходзіцца ў Вялікім Магеланавым Воблаку, самая масіўная з вядомых навуцы зорак. Адносіцца да блакітных гіпергігантаў. Няўзброеным вокам з прычыны адлегласці 165 000 светлавых гадоў зорка не бачна, але скупнасць можа быць знойдзена ў добры аматарскі тэлескоп у паўднёвым паўшар'і ці паблізу экватара. Таксама зорка з'яўляецца і адной з самых яркіх, выпускаючы святла, па найвышэйшых ацэнках, да 10 млн раз больш, чым Сонца.

Гісторыя адкрыцця 21 чэрвеня 2010 года каманда астраномаў пад кіраўніцтвам Пола Кроўтэра (), прафесары астрафізікі з Універсітэта Шэфілда (), пры даследаванні скупнасці зорак RMC 136a выявіла зорку, маса якой значна перавышае масу Сонца. Даследаванні праводзіліся з выкарыстаннем масіву тэлескопаў VLT Еўрапейскай паўднёвай абсерваторыі, а таксама архіўных дадзеных з тэлескопа «Хабл».

Навукоўцы выявілі некалькі зорак з тэмпературай паверхні больш 40 000 К, у некалькі дзясяткаў раз больш і некалькі мільёнаў разоў ярчэй Сонцы. Згодна існым мадэлям, некаторыя з гэтых зорак пры ўтварэнні мелі масу больш 150 сонечных. Зорка R136a1 аказалася найболей масіўнай з вядомых навуцы зорак: яе маса складае 265 мас Сонца, а маса пры ўтварэнні — больш 320.

Падобныя звышцяжкія зоркі вылучна рэдкія і ўтвараюцца толькі ў вельмі шчыльных зорных скупнасцях. Назіранне падобных зорак патрабуе вельмі высокай раздзяляльнай здольнасці прылад.

Астрафізікі з Інстытута астраноміі імя Аргеландара ў Боне (Германія) на грунце мадэлявання працэсу фармавання зорак у гэтай частцы туманнасці Тарантула выказалі здагадку, што R136a1 сфармавалася ў выніку зліцця некалькіх драбнейшых зорак з масай менш класічнай мяжы масы адзінкавай зоркі (150 сонечных мас)Сверхмассивные звёзды возникли в результате слияния меньших звёзд.

Фізічныя характарыстыкі

Дагэтуль застаецца нявысветленым пытанне паходжання падобных звышмасіўных зорак: ці ўтварыліся яны з такой масай спрадвечна, або ўтварыліся з некалькіх меншых зорак.

Яркасць гэтай зоркі перасягае яркасць Сонца ў 8,7 млн разоў. Сама зорка спараджае моцны зорны вецер, што прыводзіць яе да хуткай страты рэчыва.

Зоркі масай ад 8 да 150 сонечных пад канец свайго жыццёвага цыклу выбухаюць як звышновыя, пакідаючы пасля сябе нейтронную зорку.

А калі зорка яшчэ больш, то бок маса ад 150 да 300 сонечных, то гэта зорка завецца гіперновай. Пад канец жыцця гіперновыя выбухаюць, з паўднёвага і паўночнага полюса вырываецца вузкі прамень гама воплеску, а ад гіперновай застаецца чорная дзірка, якая і вінавата ва ўтварэнні гама-воплеску, які на адлегласці некалькі тысяч светлавых гадоў можа знішчыць усё на сваім шляху.

Крыніцы

Спасылкі Открыта самая крупная звезда , Вести. Ru Открытие самых массивных звезд, Астронет

Статьи в базе данных ADS NASA

Катэгорыя:Блакітныя гіпергіганты Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 2010 годзе Катэгорыя:Пазагалактычныя зоркі