Беслан Заўдзінавіч Мудра́наў (; нар. 7 ліпеня 1986, Баксан, Кабардзіна-Балкарская АССР, СССР) — расійскі дзюдоіст і самбіст, які выступае ў найлягчэйшай вагавай катэгорыі (да 60 кг). Майстар спорту міжнароднага класа па самба. Заслужаны майстар спорту Расіі па дзюдо (2012)Приказ Минспорттуризма РФ от 20 июля 2012 года № 11-НГ О присвоении почетного спортивного звания «Заслуженный мастер спорта России» . Алімпійскі чэмпіён 2016 года, прызёр чэмпіянатаў свету, чэмпіён Еўропы і Расіі.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1986 годзе ў горадзе Баксан, Кабардзіна-Балкарыя. Пачаў займацца барацьбой з 13 гадоў, пра секцыю самба яму распавёў малодшы брат. Пачынаў у самба, трохі займаўся вольнай барацьбой. Пасля пераехаў у Майкоп, паступіў у Адыгейскі дзяржаўны ўніверсітэт на факультэт ІФК дзюдо. У 2006 годзе пераехаў у Армавір, у 2008 годзе перайшоў у дзюдо, выйграўшы занальны чэмпіянат і чэмпіянат Расіі.
Удзельнік чэмпіянату свету па дзюдо 2010, 2011, чэмпіянату Еўропы па дзюдо 2012 (золата). Чэмпіён Еўрапейскіх гульняў 2015 года. Чэмпіён Алімпіяды 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра.
Сям'я Бацька, Заўдзін Шафігавіч, працуе шафёрам-дальнабойнікам, мама, Ася Хасанаўна, хатняя гаспадыня. Брат Аслан вучыцца ў Адыгейскім дзяржаўным універсітэце на факультэце ІФК дзюдо, займаецца самба і дзюдоПрофіль Аслана Мудранава на сайце Усерасійскай федэрацыі самба.
Жонка Дыяна, дзве дочкі.
Спартыўныя дасягненні
У самба Майстар спорту міжнароднага класа па барацьбе самба (2004) Сярэбраны прызёр першынства Расіі па самба сярод юнакоў (2002) Пераможца першынства Расіі сярод юніёраў па самба (2004) Сярэбраны прызёр першынства Еўропы па самба сярод юніёраў (2004) Прага Пераможца першынства Расіі па самба сярод юнакоў (2004). Пераможца маладзёжнага Чэмпіянату свету па самба ў Маскве (2006) Пераможца Чэмпіянату Расіі па самба ў Кстове (Ніжагародская вобласць) (2007) Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету па самба (2007) Неаднаразовы прызёр міжнародных турніраў
У дзюдо Пераможца Чэмпіянату Расіі па дзюдо ў Валгаградзе (2008) 3 месца на турніры па дзюдо «Вялікі шлем» у Маскве (2009) Сярэбраны прызёр чэмпіянату Расіі па дзюдо ў Нальчыку (2009) 5 месца на Чэмпіянаце Еўропы (2010) 5 месца на Чэмпіянаце свету (2010) На васьмі турнірах, дзе Беслан удзельнічаў у 2012—2014 гадах, ён шэсць разоў станавіўся пераможцам Чэмпіён Еўропы па дзюдо 2012, першае золата зборнай 3 месца на турніры па дзюдо «Вялікі шлем» у Парыжы 5 месца на турніры па дзюдо «Мастэрс» у Цюмені Пераможца турніру Гран-пры ў Самсуне (2014) Чэмпіён Еўропы па дзюдо ў Манпелье (2014) 2 месца на Чэмпіянаце свету па дзюдо 2014, Чалябінск Пераможца Еўрапейскіх гульняў у Баку Алімпійскі Чэмпіён 2016 года Рыа-Дэ-Жанэйра
Спасылкі Профіль Беслана Мудранава на сайце Judoinside.com Наймацнейшым дзюдаістам Еўропы ў лёгкай вазе стаў Беслан Мудранаў. Навіны 1 канал
Катэгорыя:Дзюдаісты паводле алфавіта Катэгорыя:Дзюдаісты Расіі Катэгорыя:Самбісты Расіі Катэгорыя:Самбісты паводле алфавіта Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па дзюдо Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту Расіі Катэгорыя:Чэмпіёны Еўрапейскіх гульняў 2015 года Катэгорыя:Дзюдаісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па дзюдо Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Расіі