Юлія Сяргееўна Ры́цікава, па нараджэнні Дурэ́йка (нар. 8 верасня 1986, Смаргонь, Гродзенская вобласць, БССР, СССР) — беларуская баскетбалістка. Атакуючы абаронца / лёгкі форвард. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа. Выступала за зборную Беларусі.

Біяграфія Выхаванка Смаргонскай СДзЮШАР №1. Першы тренер — Жанна Васільеўна Грэхава. Навучалася ў Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву ў Мінску пад кіраўніцтвам Віктара Іванавіча Бялевіча.

Выступала за клубы Беларусі, Расіі і Польшчы. Неаднаразовая пераможца чэмпіянату і Кубка Беларусі, чэмпіёнка рэгулярнага сезона Poland-PLKK-2009/10, бронзавы прызёр Балтыйскай лігі 2010/11, пераможца Кубка Еўропы 2011/12, чэмпіёнка Еўрапейскай лігі 2020/21.

Выступала ў зборных U-16 (2001), U-18 (2003—2004) і U-20 (2006)Юлия Рытикова. Выступала за жаночую зборную Беларусі ў 2004—2022 гадах. Увайшла ў склад беларускай каманды на Алімпійскіх гульнях 2016 у Рыа-дэ-Жанэйра.

Кар’ера 2001—2004 — РВАР (Мінск) 2004—2005 — РДВАР (Мінск) 2005—2007 — Надзежда (Арэнбург, Расія) 2005—2008 — Надзежда-2 (Арэнбург, Расія) 2008—2009 — Бярэзіна-РЦАР (Барысаў) 2009—2010 — Гожаў (Гожаў-Велькапольскі, Польшча) 2010—2011 — Гарызонт (Мінск) 2011—2012 — Дынама (Курск, Расія) 2012—2014 — пропуск сезонаў (дэкрэтны адпачынак) 2014—2017 — Гарызонт (Мінск) 2017—2019 — Гожаў (Гожаў-Велькапольскі, Польшча) 2019—2022 — Гарызонт (Мінск) 2022—2023 — пропуск сезону (дэкрэтны адпачынак) 2023—2025 — Гарызонт (Мінск)

Дасягненні Чэмпіёнка Беларусі (5): 2010/2011, 2015/2016, 2020/2021, 2021/2022, 2024/2025. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (5): 2008/2009, 2014/2015, 2016/2017, 2019/2020, 2023/2024. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Польшчы (2): 2009/2010, 2018/2019. Уладальнік Кубка Беларусі (6): 2008, 2015, 2020, 2021, 2023, 2024. Уладальнік Кубка Еўропы ФІБА (1): 2011/2012. Чэмпіёнка Еўрапейскай лігі (1): 2020/2021. Бронзавы прызёр Балтыйскай лігі (1): 2010/2011.

Сям’я 16 ліпеня 2011 года выйшла замуж за Аляксея Рыцікава. У 2013, 2023 і 2025 гадах нарадзіла трох сыноўЮЛИЯ РЫТИКОВА СТАЛА МНОГОДЕТНОЙ МАМОЙ.

Крыніцы

Спасылкі Профіль на сайце РФБ Профіль на сайце fiba.com Профіль на Fiba.com Профіль на Fibaeurope.com Профіль на Eurobasket.com Пачаткоўцы сезона 2011/2012

Катэгорыя:Баскетбалісткі Беларусі Катэгорыя:Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа Катэгорыя:Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года Катэгорыя:Ігракі «Гарызонта» Мінск Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Ігракі «Бярэзіны» Барысаў Катэгорыя:Ігракі ЖБК «Дынама» Курск Катэгорыя:Ігракі ЖБК «Гожаў» Катэгорыя:Ігракі «Надзежды» Арэнбург