Кацярына Уладзіміраўна Белановіч (у дзявоцтве Арцю́х; 14 студзеня 1991, , Брэсцкая вобласць, Беларусь) — беларуская лёгкаатлетка, якая спецыялізуецца ў бегу на 400 м з бар'ерамі. Майстар спорту Беларусі. Чэмпіён Беларусі па лёгкай атлетыцы 2014 года. Чэмпіёнка Беларусі 2016 года на дыстанцыі эстафеце 4×400 метраў.
Біяграфія У лютым 2010 года БФЛА адхіліла Кацярыну Арцюх ад спаборніцтваў на тры месяцы за ўжыванне кленбутэролу, выяўлена ў пробе, якая была ўзята на юніёрскім чэмпіянаце краіны ў Магілёве.
8 кастрычніка 2010 года Выканкам БФЛА дыскваліфікаваў Кацярыну Арцюх тэрмінам на два гады — з 12 жніўня 2010 года па 12 жніўня 2012 года за парушэнне антыдопінгавых правіл ІААФ. У допінг-пробе, якую яна здала 24 ліпеня пасля выйгранага ёю фінальнага забегу на 400 м з бар'ерамі на юніёрскім чэмпіянаце свету ў Монктане (Канада), былі выяўлены сляды забароненага прэпарата метэналону. Вынік Арцюх 56,16 быў ануляваны, а залаты медаль перададзена расіянцы Веры Рудаковай, якая прыбегла другой з часам 57,1619-летняя белорусская легкоатлетка дисквалифицирована за допинг .
На Чэмпіянаце Еўропы 2016 года заняла 5 месца ў бегу на 400 метраў з бар'ерамі з вынікам 55.82 секСписочный состав национальной и сборной команды Республики Беларусь по лёгкой атлетике на 2017 год .
На чэмпіянаце Беларусі па лёгкай атлетыцы ў памяшканні на дыстанцыі 400 м метраў паказала другі вынік, саступіўшы толькі вопытнай Ілоне Вусовіч. У складзе каманды Брэсцкай вобласці разам з Вікторыяй Шыманскай, Алесяй Дабравіцкай і Аленай Кіевіч перамагла ў эстафеце 4×400 мСборная Брестской области победила в командном зачете чемпионата Беларуси по легкой атлетике.
На маладзёжных лёгкаатлетычных спаборніцтвах Drużynowe Mistrzostwa Polski, якія праходзілі ў Варшаве, Кацярына Белановіч у забегу на 400 метраў з бар'ерамі прыйшла другой з вынікам 55,59 секунды, што дазволіла спартсменцы выканаць кваліфікацыйны нарматыў на летнія Алімпійскія гульні 2016 года ў Рыа-дэ-ЖанэйраБрестская барьеристка Екатерина Беланович выполнила квалификационный олимпийский норматив.
Дасягненні 2009 Чэмпіянат Еўропы сярод юніёраў Нові-Сад 100 м з бар'ерамі 4 месца 13,71 2009 Чэмпіянат Еўропы сярод юніёраў Нові-Сад 400 м з бар'ерамі 16px 3 месца 58,09 2010 Чэмпіянат свету сярод юніёраў Монктан 400 м з бар'ерамі 16px 1есца 56,16 2016 Чэмпіянат Еўропы Амстэрдам 400 м з бар'ерамі 5 месца 56,10
Спасылкі
Катэгорыя:Бегуны з бар’ерамі Беларусі Катэгорыя:Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа