Pacta conventa () — разнавіднасць выбарчай капітуляцыі у Рэчы Паспалітай, з 1573 да 1764 года заключалася паміж шляхтай Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага і новаабраным манархам перад яго ўступленнем на прастол.

Pacta conventa юрыдычна замацоўвала абавязак абранага караля паважаць законы Рэчы Паспалітай і вызначала яго абавязацельствы і абяцанні ў сферах міжнародных адносін, падаткаў, дзяржаўнага доўгу, ўзброеных сіл і г.д. Дакумент складаўся на элекцыйным сойме, і яго падпісанне з’яўлялася ўмовай абрання манарха на трон.

Адным з прыкладаў канкрэтных абавязацельстваў, дадзеных у Pacta conventa, служыць абяцанне караля Уладзіслава IV Вазы стварыць польска-літоўскі ваенны флот на Балтыйскім моры.

У дадатак да сваёй уласнай Pacta conventa, кожны абраны кароль быў абавязаны падпісаць і «Генрыкавы артыкулы». Адрозненні паміж гэтымі двума дакументамі ў далейшым паступова сціраліся.

Гл. таксама Варшаўская канфедэрацыя

Літаратура Sobociński W. Pakta konwenta. Studium z historii prawa polskiego. — Kraków, 1939.

Спасылкі

Катэгорыя:Права Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Канстытуцыйнае права Катэгорыя:Лацінскія выслоўі