thumb|300px|Офіс у Мінску на вуліцы Кульман Itransition Group (Itransition) – міжнародная ІТ-кампанія, адзін з найбуйнейшых вытворцаў заказнога праграмнага забеспячэння ў СНД. Рэзідэнт Парку высокіх тэхналогій Беларусі (ПВТ)Беларускі Парк высокіх тэхналогій: рэзідэнты , а таксама член навукова-тэхналагічнай асацыяцыі «Інфапарк»Члены асацыяцыі «Інфапарк» . Уваходзіць у пяцёрку найбуйнейшых экспарцёраў праграмнага забеспячэння з ліку кампаній-рэзідэнтаў ПВТПарк высоких технологий подвел итоги работы в 2015 году . Кампанія мае прадстаўніцтвы ў ЗША, Вялікабрытаніі, Нідэрландах, Расіі, а таксама 5 цэнтраў распрацоўкі ў БеларусіItransition: история успеха.
Гісторыя Кампанія паўстала ў складзе холдынгу «БелХард». У 1998 годзе Сяргей Гвардзейцаў, працаваўшы ў той час дырэктарам па распрацоўцы, стварыў сваё падраздзяленне з 10 Java-спецыялістаў. У 2005 годзе гэтае падраздзяленне вылучылася ў незалежную кампанію Itransition, стаўшы адным з першых рэзідэнтаў ПВТ. У 2006 годзе кампанія была ператворана ў холдынг.
У 2008 годзе адкрыты прадстаўніцтвы ў Расіі і Нідэрландах; Itransition становіцца ўдзельнікам партнёрскай праграмы MicrosoftСписок партнеров Microsoft. У 2009 адкрыты офіс у Лондане, Вялікабрытанія, а таксама першы офіс у ЗША, у ОстынеИнтервью с главой Itransition Сергеем Гвардейцевым . У 2013 годзе дэпартамент тэставання праграмнага забеспячэння Itransition вылучыўсяГруппа компаний Itransition продолжает реструктуризацию ў даччыную кампанію A1QA . У 2014 годзе кампанія пашырае асноўныя віды дзейнасці, уключаючы ў іх спіс паслугі па тэставанню бяспекі і тэхнічнай ахове інфармацыіКомпания Itransition расширяет основные виды деятельности . У 2015 годзе кампанія ўвайшла у пяцёрку найбуйнейшых распрацоўшчыкаў праграмнага забеспячэння па версіі рэйтынгавага агенцтва «Эксперт РА»Itransition «локализовался» в пятерке крупнейших в России разработчиков ПО . У 2016 годзе Аляксей Дземічаў змяніў Сяргея Гвардзейцава на пасадзе генеральнага дырэктараНовый гендиректор в Itransition. Адкрыты офіс у Дэнверы, ЗША.
Дзейнасць ІТ-кансалтынг Распрацоўка праграмнага забеспячэння Інтэграцыя карпаратыўных праграм Тэставанне і кантроль якасці Суправаджэнне і падтрымка праграмнага забеспячэння Фарміраванне выдзеленых каманд
Рэйтынгі і ўзнагароды З 2009 года Itransition штогод уваходзіць у спіс «100 сусветных аўтсорсэраў» (The Global Outsourcing Top 100)The 2009 Global Outsourcing 100The 2010 Global Outsourcing 100The 2011 Global Outsourcing 100The 2012 Global Outsourcing 100The 2013 Global Outsourcing 100The 2014 Global Outsourcing 100The 2015 Global Outsourcing 100The 2016 Global Outsourcing 100. У 2016 годзе кампанія ўвайшла ў топ рэйтынгу ў намінацыях «Водгукі кліентаў» і «Інавацыйныя праграмы», а таксама стала «суперзоркай»Itransition вошла в список «звезд» мирового рейтинга аутсорсинга рэйтынгу за прысутнасць у спісе на працягу апошніх 8 гадоў.
Па выніках 2015 года кампанія Deloitte уключыла Itransition у спіс самых дынамічна развіваючыхся кампаній Паўночнай АмерыкіEPAM и Itransition — в топ-500 самых динамичных технологических компаний Cеверной Америки – Deloitte Technology Fast 500Technology fast 500 winners ranking list .
Рэйтынгавае агенцтва «Эксперт РА» па выніках 2013—2015 гадоў уключыла Itransition у спіс найбуйнейшых расійскіх кампаній у галіне інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій, а таксама ў Топ-30 распрацоўшчыкаў праграмнага забеспячэнняСписок крупнейших российских компаний в области информационных и коммуникационных технологий по итогам 2013 года Рэнкинг крупнейших групп и компаний в области информационных и коммуникационных технологий по итогам 2014 годаРэнкинг крупнейших групп и компаний в области информационных и коммуникационных технологий по итогам 2015 года . У 2015 годзе Itransition увайшла ў пяцёрку найбуйнейшых распрацоўшчыкаўРэнкинг крупнейших в России разработчиков ПО по итогам 2015 года .
Па дадзеных «Камерсанта», па выніках 2013—2015 гадоў Itransition трапіла у спіс найбуйнейшых ІТ-кампаній Расіі, а таксама ў спіс найбуйнейшых распрацоўшчыкаў праграмнага забеспячэнняКрупнейшие компании российского ИТ-рынка за 2013 годРейтинг российских ИТ-копаний за 2014 годРейтинг российских ИТ-кмпаний за 2015 год.
Itransition з’яўляецца лаўрэатам першай прэміі «HR-брэнд Беларусі 2014»Названы победители «Премии HR-бренд Беларусь 2014», двухразовым пераможцам у намінацыі «Сацыяльна адказны брэнд» конкурсу «Брэнд года»В рамках конкурса «Брэнд года 2013» победили две компании-резидента ПВТ, арганізатарам самага значная праэкта КСА Беларусі за 2016 год у намінацыі «Узаемадзеянне с мясцовымі супольнасцямі» па версіі фонду «Ідэя».
Адукацыйная дзейнасць З 2005 года працуе навучальны цэнтр ItransitionВ компании «Итранзишэн» открылся филиал кафедры информатики МГВРК, які штогод навучае больш за шэсцьсот студэнтаў тэхналогіям Java, .NET, Ruby, PHP, SAP і тэставанню ПЗ.
Кампанія актыўна супрацоўнічае з вядучымі тэхнічнымі ВНУ Беларусі. На сённяшні дзень з дапамогай Itransition абсталяваны 12 навучальных лабараторый у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (БНТУ)Партнеры БНТУ Состоялось открытие совместной учебной лаборатории компании Itransition в БНТУ , Беларускім дзяржаўным універсітэце (БДУ)Кафедра телекоммуникаций и информационных технологий: партнеры, Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР)БГУИР-Совместные научно-исследовательские лаборатории.
Itransition з’яўляецца пастаянным партнёрам па арганізацыі і правядзенні міжнародных навукова-практычных канферэнцый у галіне інфармацыйных тэхналогій (ITS, OSTIS), інтэлектуальнага конкурсу Itransition OpenerКомпания-резидент ПВТ ЗАО «Итранзишэн» заставила будущих программистов поломать головуОпределены финалисты Itransition Opener 2015, а таксама студэнцкага форуму па праграмнай інжынерыі SEF.BY2StudentsФорум «SEF.BY2Students» в Минске.
Спасылкі Афіцыйны сайт Itransition (Беларусь) (руск.) Афіцыйны сайт Itransition (англ.) Афіцыйны сайт Itransition (руск.)
Катэгорыя:ІТ-кампаніі ЗША Катэгорыя:ІТ-кампаніі Беларусі Катэгорыя:ІТ-кампаніі Расіі Катэгорыя:Кампаніі, заснаваныя ў 1998 годзе Катэгорыя:Кампаніі паводле алфавіта