Валянцін Сцяпанавіч Няжноў (; — ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, гвардыі старшы лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (1944)Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1..
Біяграфія В. С. Няжноў нарадзіўся ў Петраградзе (зараз Санкт-Пецярбург). З 1918 года разам з бацькамі жыў у Пяцігорску. Скончыў 7 класаў і школу ФЗВ у горадзе Мінеральныя Воды. Працаваў на электрастанцыі і слесарам на чыгуналіцейным заводзе ў Пяцігорску. У 1935—1938 гг. праходзіў службу ў Чырвонай Арміі. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1945 г. зноў у РСЧА. У 1942 годзе скончыў ваеннае вучылішча сувязі ў горадзе Арджанікідзэ (сучасны Уладзікаўказ, Паўночная Асеція). Удзельнік баявых на франтах Вялікай Айчыннай вайны дзеянняў з ліпеня 1942 г.
Камандзір ўзвода сувязі асобнага лыжнага батальёна 29-а гвардзейскага стралковага (12-я гвардзейская стралковая дывізія, 61-я армія, Цэнтральны фронт) гвардыі старшы лейтэнант В. С. Няжноў асабліва вызначыўся 28—29 верасня 1943 г. у баях за вызваленне Камарынскага раёна Палескай вобласці (сучасны Лоеўскі раён Гомельскай вобласці Беларусі). Разам з байцамі ўзвода наладзіў сувязь з захопленым плацдармам на правым беразе Дняпра, пераправіў боепрыпасы. 30 верасня В. С. Няжноў замяніў у ходзе бою выбыўшага са строю палітрука і неаднаразова асабістым прыкладам узнімаў байцоў у атаку.
Загінуў у баі 24 студзеня 1944 г. Пахаваны ў брацкай магіле на Кургане Славы ў горадзе Мазыр Гомельскай вобласці.
Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна Медаль
Памяць У гонар В. С. Няжнова названыя вуліцы ў Мазыры і Пяцігорску. Імя Героя прысвоена прафесійна-тэхнічнаму вучылішчу чыгуначнікаў ў горадзе Мінеральны Воды і на тэрыторыі вучылішча ўстаноўлены помнік.
На Кургане Славы ў Мазыры ў памяць пра Героя ўстаноўлена мемарыяльная пліта.
Літаратура
Спасылкі Герои Советского Союза, которые погибли при освобождении Мозырщины от немецко-фашистских захватчиков // Сайт Мазырскага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Загінулі ў баі Катэгорыя:Пахаваныя ў Мазыры Катэгорыя:Старшыя лейтэнанты СССР