Ві́ктар Нічы́паравіч Дашу́к () — беларускі кінарэжысёр-дакументаліст. Народны артыст Беларускай ССР (1990).

Біяграфія Нарадзіўся 16 верасня 1938 года ў в. Валокі Хойніцкага раёна Палескай вобласці.

Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1960), Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве (аддзяленне кінарэжысуры, майстэрня Л. Траўберга, 1967).

З 1960 года працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм»: быў адміністратарам, асістэнтам аператара, кінарэжысёра; з 1963 года — рэжысёр, аператар, сцэнарыст у дакументальным і мастацкім кіно. Стварыў студыю «Спадар Д.» (1993—2005). Выконваў абавязкі прафесара Беларускай акадэміі мастацтваў, кіраўнік майстэрні рэжысуры дакументальнага кіно (1989—1993).

Жанаты, мае дваіх дзяцей і дваіх ўнукаў.

Творчасць Па ўласных сцэнарыях зняў больш за 80 твораў (у т. л. дакументальныя фільмы «Ноч доўгіх нажоў», «Рэпартаж з клеткі для трусоў»). Выступае з публіцыстычнымі артыкуламі.

Фільмаграфія Дом (1970) Безумству храбрых (1970) Даўным-даўно скончаны бой (1970) Зязюля кукавала… (1972) Біяграфія паланэза ля мінор (1973) Я з вогненнай вёскі (1975—1978) Развітанне (1980) У вайны не жаночы твар (1980—1984) Труба (1981) Дзевяноста шостая восень (1981) Васіль Быкаў. Узыходжанне (1984) Двое на востраве слёз (1987, маст. фільм) Чурбанаў і іншыя (1989) Форс-мажор (1990) Віцебская справа (1989—1991) Салодкая атрута кахання (1995, х/ф) Паміж Сатаной і Богам (1997) Ноч доўгіх нажоў (1998) — забаронены ў Беларусі Рэпартаж з клеткі для трусоў (2000) — забаронены ў Беларусі Дэкамерон па-беларуску (2003) Magnum misteria (2005) Леанiд Левiн. Вайна i любоў (2006)

Узнагароды Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі (1976); Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1977); прыз «Срэбны голуб» на Міжнародным фестывалі дакументальнага і анімацыйнага кіно ў Лейпцыгу (1984) — за фільм «Я сустрэў вас»; Дзяржаўная прэмія СССР (1985) — за цыклы фільмаў «Я з вогненнай вёскі» і «У вайны не жаночы твар»; Народны артыст Беларускай ССР (1990); першыя прэміі на кінафестывалях у Фрунзэ, Кіеве, Таліне, Любліне; ганаровы дыплом журы 42-га Міжнароднага кінафестывалю ў Кракаве (2003).

Крыніцы

Літаратура

Красинский А. В. Кинодокумент и образ времени. — Мн., 1980; Михайлова С. Д. Активный экран. — Мн., 1979; Белосинская Н. Огненная лента памяти // Советский экран. — 1977. — № 4; Бабкова А. Пачуццё шляху // Мастацтва Беларусі. — 1983. — № 8; Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. — Мн., 1985. — Т. 2. — С. 279—280; Беларусь: Энцыклапедычны даведнік. — Мн., 1995. — С. 264—265; Беларуская Энцыклапедыя: У 18 т. — Мн., 1998. — Т. 6. — С. 72-73.

Катэгорыя:Кінарэжысёры Беларусі