Скарга — пісьмовае патрабаванне, звернутае да ўпаўнаважанага дзяржаўнага органа аб ліквідацыі парушэнняў правоў і законных інтарэсаў.
Па справах іскавай (грамадзянскай) вытворчасці падаюцца іскавыя заявы, а па справах, што вынікаюць з адміністрацыйна-прававых адносін, — скаргі і заявы. Пералічаныя юрыдычныя дакументы павінны мець па магчымасці кароткі змест і лаканічна выяўленую просьбу заяўніка.
Гл. таксама Апеляцыя
Літаратура
Катэгорыя:Судовая сістэма Катэгорыя:Спосабы пратэсту