Шаўкат Мірамонавіч Мірзіяеў (, нар. , Джызакская вобласць, Узбекская ССР, СССР) — узбекскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, Прэзідэнт Рэспублікі Узбекістан з 14 снежня 2016 годаШавкат Мирзиёев стал президентом Узбекистана (выконваў абавязкі прэзідэнта з 8 верасня 2016 года).
Прэм’ер-міністр Узбекістана і кіраўнік Комплексу па пытаннях сельскай і воднай гаспадаркі, перапрацоўкі сельгаспрадукцыі і спажывецкіх тавараў з 12 снежня 2003 года.
Біяграфія У большасці крыніц пра яго жыццё сцвярджалася, што ён нарадзіўся ў Замінскім раёне Джызацкай вобласці Узбекістана, але яго бацькі былі з ваколіцы Істараўшана, вёскі Яхтан Ганчынскага раёна Таджыкскай ССР.
У 1981 годзе Мірзіяеў скончыў Ташкенцкі інстытут ірыгацыі і меліярацыі (Ташкенцкі інстытут ірыгацыі і механізацыі сельскай гаспадаркі (ТІІМСГ), атрымаў адукацыю па спецыяльнасці «інжынер-механік».
З 1981 па 1992 год Мірзіяеў працаваў у ТІІСМГ — быў спачатку малодшым навуковым супрацоўнікам, сакратаром камсамольскай арганізацыі, пазней — парторгам інстытута. У тым жа ВНУ Мірзіяеў атрымаў ступень кандыдата тэхнічных навук.
Да прызначэння прэм’ер-міністрам, з верасня 2001 па 2003 год быў губернатарам Самаркандскай вобласці, раней з 1996 па 1999 гады займаў аналагічны пост у Джызакскай вобласці.
Дзяржаўная дзейнасць У 1990 годзе Мірзіяеў быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Узбекістана, а ў 1994 годзе ён быў абраны і ў новы сабор краіны (Вярхоўны Меджліс). У 1992 годзе Мірзіяеў стаў кіраўніком Мірзаўлугбецкага раёна Ташкента.
У 1996 годзе Указам Прэзідэнта Узбекістана, Іслама Карымава, Мірзіяеў быў прызначаны кіраўніком Джызакскай вобласці Узбекістана. У 1999 годзе ён пераабіраўся ў Вярхоўны Меджліс другога склікання ад Джызакскай вобласці, і захоўваў мандат да 2004 года. У 2001 годзе Мірзіяеў стаў кіраўніком Самаркандскай вобласці Узбекістана. З 12 снежня 2003 года — прэм’ер-міністр Узбекістана.
14 снежня 2016 года абраны Прэзідэнтам Узбекістана пасля смерці Іслама КарымаваПрэм’ер Узбекістана Мірзіяеў вылучаны кандыдатам у прэзідэнты краіны (выконваў абавязкі Прэзідэнта з 8 верасня 2016 года).
У кастрычніку 2021 года, а затым у ліпені 2023 года Шаўкат Мірзіёеў быў пераабраны прэзідэнтам Узбекістана.
Спасылкі Урадавая старонка Узбекістана ЗАКОН РЕСПУБЛИКИ УЗБЕКИСТАН «О КАБИНЕТЕ МИНИСТРОВ РЕСПУБЛИКИ УЗБЕКИСТАН»
Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Узбекістана Катэгорыя:Прэзідэнты Узбекістана