1566 Ікар — астэроід, які абарачаецца вакол Сонца па эліптычнай, моцна выцягнутай арбіце на адлегласці ад 1,969 да 0,186 а. а. Дыяметр астэроіда каля 1,4 км. Належыць да ліку калязямных аб’ектаў.

Ікар вядомы тым, што ў перыгеліі больш набліжаецца да Сонца, чым планета Меркурый — 28,5 млн.км (адсюль назва; гл. Ікар). На такой адлегласці ад Сонца тэмпература на паверхні астэроіда перавышае 600 °C.

Ікар збліжаецца з Зямлёй кожныя 9, 19 ці 38 гадоў. Апошні раз астероід збліжаўся ў 1996 і прайшоў на адлегласці 15,1 млн. км. Наступнае набліжэнне да нашай планеты будзе ў 2015 — астэроід павінен прайсці на адлегласці 8,1 млн. км ад Зямлі.

Спасылкі

NeoDys Object Listing NeoDys Object Listing: orbital elements and list of close approaches Астранамічнае мінулае і будучае Землі Article on TheSpaceReview.com about Project Icarus

Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1949 годзе Катэгорыя:Калязямныя аб’екты І