Сігізмунд I Люксембургскі () — кароль венгерскі (1387—1437), імператар свяшчэннарымскі (1410—1347), кароль чэшскі (1419—1421, 1436—1437). Апошні з дынастыі Люксембургаў.
Біяграфія Сын свяшчэннарымскага імператара Карла IV.
У 1387 годзе праз шлюб з дачкой венгерскага караля Лаяша Вялікага стаў венгерскі каралём. Узначаліў крыжовы паход аб’яднаных еўрапейскіх войск супраць асманаў, разбіты султанам Баязідам I.
Адзін з ініцыятараў і актыўных удзельнікаў Канстанцкага сабора (1414—1418), санкцыянаваў пакаранне смерцю Яна Гуса, якому раней даў ахоўную грамату.
Пасля смерці брата Вацлава IV у 1419 годзе, атрымаў у спадчыну чэшскі сталец, арганізаваў крыжовыя паходы супраць чэшскіх гусітаў. У 1421 годзе пазбаўлены чэшскага стальца сеймам у Чаславе, у 1436 годзе зноў абвешчаны чэшскім каралём сеймам у Іглаве.
Пераемнікам на чэшскім стальцы прызначыў аўстрыйскага герцага Альбрэхта. Агульнае абурэнне чэхаў палітыкай Сігізмунда вымусіла яго збегчы. Памёр дарогай з Чэхіі ў Венгрыю.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Люксембургская дынастыя Катэгорыя:Зрынутыя манархі Катэгорыя:Памерлі ў Паўднёвамараўскім краі