Вольск () — горад (з 1780) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Вольскага раёна Саратаўскай вобласці. Заснаваны ў 1690 годзе. Размешчаны на правым беразе Волгі, за 147 км на паўночны ўсход ад Саратава.

Вольск — буйны цэнтр цэментавай прамысловасці (ААТ «Вольскцэмент», ТАА «Індустрыя-Плюс»). У горадзе таксама ёсць механічны завод, завод азбацэментавых вырабаў, малочны і півавараны завод, швейная фабрыка.

Насельніцтва

Вядомыя асобы Генадзь Канстанцінавіч Сталяроў (нар. 1933) — вучоны ў галіне інфарматыкі. Ларыса Уладзіміраўна Пакуш (нар. 1943) — беларускі вучоны-эканаміст.

Катэгорыя:Гарады Саратаўскай вобласці

Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1690 годзе