Ці́мкавіцкае — вадасховішча ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, паміж аграгарадком Цімкавічы, вёскай Агароднікі і вёскай Комсічы.

Вадасховішча створана ў 1975 годзе на рацэ Мажа. Плошча паверхні 0,75 (0,8Водохранилища — Минская область — Морфометрические показатели и характерные уровни // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» ) км². Даўжыня 5,73 км, найбольшая шырыня 0,3 (0,28) км. Даўжыня берагавой лініі 7 км. Найбольшая глыбіня 4,25 м, сярэдняя — 1,6 (1,65) м. Аб’ём вады ў вадасховішчы 1,16 (1,2) млн м³. Сярэдні сцёк складае 16,9 млн м³/год. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 1,5 м. Вадасховішча зарастае ў вярхоўі.

Літаратура  — С. 115.

Ліст карты N-35-102. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1987 г.

Спасылкі Водохранилища — Минская область — Морфометрические показатели и характерные уровни // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Вадасховішчы Капыльскага раёна Катэгорыя:Вадасховішчы Мінскай вобласці