Кузьма Пятровіч Грыб (1911—1943) — малодшы лейтэнант Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія Кузьма Грыб нарадзіўся ў 1911 годзе ў вёсцы Сінск (цяпер — Лоеўскі раён Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. Працаваў у калгасе. У чэрвені 1941 года Грыб быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію і накіраваны на фронт Вялікай Айчыннай вайны. Да верасня 1943 года гвардыі малодшы лейтэнант Кузьма Грыб камандаваў узводам 182-га гвардэйскага стралковага палка 62-й гвардзейскай дывізіі 37-й арміі Стэпавага фронта. Вызначыўся падчас Бітвы за Дняпро.
28 верасня 1943 года Грыб адным з першых у сваім падраздзяленні пераправіўся праз Дняпро. Ягоны ўзвод замацаваўся на плацдарме на заходнім беразе і адбіў варожую кантратаку. У гэтым бое Грыб загінуў. Пахаваны ў вёсцы Ануфрыіўскага раёна Кіраваградскай вобласці Украіны.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1944 года, гвардыі малодшы лейтэнант Кузьма Грыб пасмяротна быў ганараваны высокім званнем Герой Савецкага СаюзаУказ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 22 февраля 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 5 марта (№ 13 (273)). — С. 1. Таксама пасмяротна быў узнагароджаны ордэнам Леніна.
Літаратура
Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984. — С. 128.
Спасылкі
Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро Катэгорыя:Нарадзіліся ў Лоеўскім раёне Катэгорыя:Лейтэнанты СССР