Свята-Параскева-Пятніцкая царква — праваслаўны храм у в. Пліса Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.

Гісторыя Пабудавана ў 1877 годзе з цэглыАрхіў Мінскай епархіі, ПЛІ (Справа царквы в. Пліса)..

Архітэктура Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Трохчасткавую кампазіцыю фарміруюць кубападобныя аб’ёмы прытвора, малітоўнай залы і апсіды. Шацёр надбудаванай над прытворам трох’яруснай чатырохграннай званіцы завершаны макаўкай, пакаты чатырохсхільны дах цэнтральнага аб’ёму — цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў кілепадобных ліштвах, апяразаны аркатурнымі фрызамі і вуглавымі руставанымі лапаткамі.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Пліса (Глыбоцкі раён) Катэгорыя:Храмы Полацкай і Глыбоцкай епархіі Катэгорыя:1877 год у Беларусі