Павел Іванавіч Шпетны ( — ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір узвода процітанкавых ружжаў 284-а гвардзейскага палка (95-я гвардзейская стралковая дывізія, 5-я гвардзейская армія, Варонежскі фронт). Гвардыі старшы лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (1944Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 10 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 19 января (№ 3 (263)). — С. 1).
Біяграфія Павел Іванавіч Шпетны нарадзіўся ў вёсцы Гдзень (у сучасным Гомельскай вобласці Беларусі). Скончыў 6 класаў школы. У 1936 годзе прызваны на службу ў Чырвоную Армію Камарынскім ваенкаматам Палескай вобласці БССР. У 1939 годзе скончыў Слуцкае пяхотнае вучылішча. На франтах Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 г. У 1941 — чэрвені 1942 г. удзельнік баявых дзеянняў на Заходнім фронце, Смаленскай абарончай аперацыі, бітвы за Маскву. У жніўні — лістападзе 1942 г. на Сталінградскім фронце, удзельнік Сталінградскай бітвы, пазней на Варонежскім фронце.
Камандзір узвода процітанкавых ружжаў гвардыі старшы лейтэнант П. І. Шпетны вызначыўся вызначыўся у час баёў на Курскай дузе. 12—13 ліпеня 1943 г. у баі за вышыню ў раёне вёскі Паляжаеў Белгародскай вобласці з процітанкавага ружжа асабіста падбіў 6 танкаў праціўніка. Удзень 13 ліпеня байцы падбілі 6 танкаў. Застаўшыся адзін, калі скончыліся боепрыпасы, П. Шпетны кінуўся са звязкай гранат пад варожы танк і падбіў яго.
Пахаваны П. І. Шпетны ў брацкай магіле ў сяле Карташоўка Прохараўскага раёна Белгародскай вобласці.
Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна
Памяць У гонар П. І. Шпетнага названая вуліца ў вёсцы Гдзень Брагінскага раёна Гомельскай вобласці, яго імя прысвоена школе ў гэтай вёсцы. Поле бою у Белгародскай вобласці, на якім здзейснілі свой подзвіг П. І. Шпетны і яго байцы, носіць назву «Поле Шпетнага» і на ім усталяваны мемарыяльны знак. «Поле Шпетнага» з'яўляецца часткай Дзяржаўнага ваенна-гістарычнага музея-запаведнікf «Прохараўскае поле». Бюст Героя ў сяле Прэлеснае () Белагародскай вобласці. У 1992 годзе у гонар П. І. Шпетнага ў Беларусі названы рачны пасажырскі цеплаход.
Літаратура — С. 457.
Спасылкі
Помнить подвиг героев // Московское областное отделение Коммунистической Партии Российской Федерации Валянціна Ждановіч, Іван Ждановіч Доўгае рэха вайны // Газета «Советская Белоруссия»
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Загінулі ў баі Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Маскву Катэгорыя:Старшыя лейтэнанты СССР