Сямён Максімільянавіч Дыянесаў (першапачатковае прозвішча Левінсон, пазней Левінсон-Дыянесаў; ,  — , ) — савецкі вучоны ў галіне фізіялогіі. Доктар біялагічных навук (1947), прафесар (1949).

Біяграфія Сямён Максімільянавіч Левінсон (партыйная мянушка і пасля прозвішча Дыянесаў) нарадзіўся ў сям'і буйнога віцебскага прадпрымальніка, купца першай гільдыі Майсея Рыгоравіча Левінсона, аднаго з заснавальнікаў віцебскага «Таварыства догляду бедных, састарэлых і сірот-яўрэяў»Г. Н. Якаўлева «Аўтабіяграфіі членаў РКП(б) перыяду чысткі 1921 года» . Яго дзед, Гозіяс Рубінавіч Левінсон у 1875 годзе заснаваў першы ў Віцебску бровар «Левенбрэй» («») на 3-й Верхне-Набярэжнай вуліцы. У 1913 годзе бровар ператвораны ў акцыянернае таварыства пад кіраўніцтвам дзядзькі С. М. Дыянесава — Адольфа Рыгоравіча Левінсона (яго жонка, музычны педагог і вучаніца А. Г. Рубінштэйна Фрыда Давыдаўна Тэйтэльбаўм-Левінсон, была першым педагогам піяністкі ).

У 1921 годзе быў прызначаны загадчыкам тэатральнай секцыяй і намеснікам загадчыка мастацкага пададдзела губпалітпрасвету пры Віцебскім губвыканкаме. У выніку чысткі партыйных шэрагаў у тым жа годзе выключаны з членаў РКП(б).

Скончыў Ленінградскую Ваенна-медыцынскую акадэмію (1927), дзе і працаваў у 1930—1937 на кафедры фізіялогіі. Адначасова з 1933 года працаваў у Інстытуце эвалюцыйнай фізіялогіі і паталогіі вышэйшай нервовай дзейнасці (у 1941—1950 — загадчык лабараторый эвалюцыі функцый эндакрынных органаў). У 1936—1941 — супрацоўнік аддзела эвалюцыйнай фізіялогіі Усесаюзнага інстытута эксперыментальнай медыцыны. У 1941—1950 — загадчык лабараторыі інстытута імя І. П. Паўлава ў Колтушах. У 1950—1953 — узначальваў кафедру нармальнай фізіялогіі Кіргізскага медыцынскага інстытута. У 1953—1957 — загадчык аднайменнай кафедры Благавешчанскага медыцынскага. інстытута, у 1957—1960 — Іжэўскага медыцынскага інстытута, у 1960—1965 — Луганскага медыцынскага інстытута. У 1965—1984 — загадчык кафедры анатоміі і фізіялогіі Варашылаўградскага педагагічнага інстытута.

Быў членам рэдакцыйнай калегіі «Фізіялагічнага часопіса СССР» і адказным сакратаром біялагічнай серыі часопіса «Весці Акадэміі Навук СССР».

Навуковыя працы

«Случай резкого торможения поджелудочной секреции внешними условиями опыта» // Рус. физиол. журн. 1925. № 3-4; «Роль гормонов в реакции желудка на болевое раздражение». Москва, 1948; «Иван Петрович Павлов. Очерк жизни и деятельности». Ленинград, 1949; «Боль». Благовещенск, 1958; «Боль и её влияние на организм человека и животного». Москва, 1963; «В. А. Кашеварова-Руднева — первая русская женщина — доктор медицины». Москва, 1965; «Новые данные о становлении реакции на болевое раздражение» // ФЖ СССР им. И. Сеченова. 1972. № 7 (соавтор.)

Літаратура Шишанов, В. «Лицо мира складывается перед нами...»: публикации Л. Лисицкого и С. Дионесова в журнале «Молодой горн» (Витебск, 1920) // #UNOVIS100: материалы Междунар. науч.-практ. конф., посвящённой 100-летию творческого объединения «УНОВИС». 12–14 февраля 2020 года, Витебск – Минск // сост.: А.Э. Духовников, В.А. Шишанов, Т.В. Котович; ред. кол.: Е.Л. Гринь [и др.]. – Витебск: Витебская областная типография, 2021. – С. 112–123.

Катэгорыя:Выпускнікі Ваенна-медыцынскай акадэміі Катэгорыя:Выкладчыкі Ваенна-медыцынскай акадэміі Катэгорыя:Фізіёлагі СССР