BMW F30 — аўтамабільная платформа (F30 — седан), на якой пабудавана шостае пакаленне BMW 3 серыі. Змяніла папярэднюю BMW E90. Была прадстаўлена кампаніяй 14 кастрычніка 2011 года ў Мюнхене. Продаж пачаўся 11 лютага 2012 года.
Мадэльны шэраг F30 — першая мадэль з гэтай серыі, чатырохдзверны седан, які выпускаўся з кастрычніка 2011 года. F31 — універсал, выпускаўся з мая 2012 года. F34 — Gran Turismo, мадэль са спусцістым дахам, якая аб’ядноўвае седан і ўніверсал, выпускалася з сакавіка 2013 года. F35 — падоўжаная версія, выпускаецца з ліпеня 2012 года для продажу ў Кітаі. F32, F33, F36 — гэтыя мадэлі для павышэння прэстыжнасці былі выведзеныя з серыі BMW 3 і змешчаны ў спецыяльна створаную для іх серыю BMW 4. F32 — купэ, F33 — кабрыялет, F36 — чатырохдзвернае купэ.
Адрозненні ад E90 Кузаў новага BMW стаў на 93 мм даўжэй, на 6 мм шырэй (на 42 мм з люстэркамі) і на 8 мм вышэй свайго папярэдніка BMW E90. Колавая база павялічылася на 50 мм. Аб’ём багажніка павялічыўся на 50 літраў. Цана машыны таксама вырасла: у Германіі BMW 320d па стане на 2011 год каштавала ад 35 350 еўра (на 1 050 еўра даражэй за ранейшую), 335i — ад 43 600 еўра (+ 450 еўра)Прэм’ера новага BMW 3 . Новае пакаленне ўпершыню пазбавілася атмасферных матораў, усе рухавікі цяпер будуць турбіраванымі. Нягледзячы на тое, што аўтамабілі новага пакалення сталі больш, яны адначасова сталі лягчэй папярэдніка. Новы 328i мае тую жа вагу, што і папярэдні 325i, а 335i на 40 кг лягчэй ранейшага 335i.
Дызайн Шостае пакаленне 3 серыі ў кузаве седан з’яўляецца бестселерам аўтамабіляў прэміум класа. Шырокія заднія ліхтары і нізкі дах надае новай мадэлі больш спартыўны выгляд. Экстэр’ер стаў падобны на традыцыйны класічны стыль BMW канца 90-х гадоў — 3-й серыі (E46) і 5-й серыі (Е39). Невялікі ВК-дысплей выступае з прыборнай панэлі, драўляныя і алюмініевыя ўстаўкі на дзвярной ручцы, трохкутная кансоль і мінімальная колькасць кнопак на прыборнай панэлі. Падшклянкі вярнуліся ў цэнтр і схаваныя пад пластыкавым адсекам. Кампанентная акустыка стала значна больш прыкметнай. «Спорт Лайн» мае ярка-чырвоныя швы на дзвярной панэлі, сядзеннях і рулявым коле, як на M3. Існуе таксама аздабленне пад чырвоны металік, якое ахоплівае ўсю прыборную панэль.
Каляровыя рашэнні кузава Універсальныя колеры Альпійскі белы Чорны (з 03/2012) Колеры з эфектам металік Белы мінерал (з 03/2012) Серабрысты Чорны сапфір Гавана Шэры мінерал Чырвоны Мельбурн Блакітны імперыял Пеністы бронзавы (з 03/2012) Liquid Blue (03/2012 — 07/2015) Estoril Blue (Спортпакет М) (з 07/2012) Індывідуальныя Чорны металік (з 07/2012) Месяцавы камень металік (з 07/2012) Сіні танзаніт металік (з 07/2012) Дымчаты тапаз металік (з 07/2012) Брыльянтавы белы металік (з 07/2012)
Sport Line Экстэр’ер: 17-цалёвыя колы, глянцавы чорны паветразаборнік і рашотка радыятара, чорныя вонкавыя люстэркі задняга выгляду, спартыўная падвеска, чорны хром на выхлапной трубе.
Інтэр’ер: спартыўныя парогі, спартыўны руль, абабіты скурай з чырвонай эксклюзіўнай паласой, спартыўныя сядзенні з эксклюзіўнай чырвонай устаўкай, на выбар глянцавае чорнае або алюмініевае унутранае аздабленне з акцэнтам на чырвоны або чорны колер, ручка каробкі перадач з эксклюзіўнымі колерамі, хромавыя кольцы вакол кнопак клімату і радыё на панэлі кіравання, прыборная панэль з чырвонай падсветкай.
Modern Line Экстэр’ер: 17-цалёвыя колы, дэкаратыўны матавы хром на рашотцы радыятара і выхлапной трубе.
Інтэр’ер: больш сучасныя парогі, скураное спартыўнае рулявое кола ў эксклюзіўных яркіх колерах, скураная абіўка сядзенняў, алюмініевыя і драўляныя ўстаўкі з хромам, прыборная панэль у яркіх колерах (а таксама ў камбінацыі з чорнай скураной абіўкай), хромавыя кольцы вакол кнопак клімату і радыё на панэлі кіравання.
Luxury Line Экстэр’ер: 17-цалёвыя колы, храмаваная рашотка радыятара і выхлапная труба.
Інтэр’ер: раскошныя парогі, спартыўны руль, абабіты скурай, скураная абіўка з эксклюзіўнымі палосамі, драўляныя ўстаўкі з хромам, панэль у карычневым колеры (у спалучэнні з карычневай абіўкай сядзенняў), хромавыя кольцы вакол кнопак клімату і радыё на панэлі кіравання, цэнтральная кансоль пад хром.
Характарыстыкі Седан з бензінавым маторам 316i 320i Efficient Dynamics 318i320i 328i 330i 335i 340iГады выпуску 11/2012-05/2015 з 05/2015 з 02/2012 з 07/2015 10/2011—07/2015 з 05/2015 10/2011—05/2015 з 05/2015РухавікTwinPower-Turbo, R4, ІСПП, ValvetronicTwinPower-Turbo, R3, ІСПП, Val.TwinPower-Turbo, R4, ІСПП, ValvetronicTwinPower-Turbo, R6, ІСПП, ValvetronicТып рухавікаN13B16B38B15N20B20B48B20N20B20B48B20N55B30B58B30Аб’ём1598 см³1499 см³1997 см³1998 см³1997 см³1998 см³2979 см³2998 см³Макс. магутнасць пры аб/хв.100 кВт (136 к.с.) 4400—6450125 кВт (170 к.с.) 4800—6450100 кВт (136 к.с.) 4400—6000135 кВт (184 к.с.) 5000135 кВт (184 к.с.) 5000—6500180 кВт (245 к.с.) 5000—6500185 кВт (252 к.с.) 5200—6500225 кВт (306 к.с.) 5800—6400240 кВт (326 к.с.) 5500—6500Круцільны момант пры аб/хв.220 Н·м 1350—4300250 Н·м 1500—4500220 Н·м 1250—4300270 Н·м 1250—4500290 Н·м 1350—4250350 Н·м 1250—4800350 Н·м 1450—4800400 Н·м 1200—5000450 Н·м 1380—5000Трансмісіясерыйна механічная 6-ступеньчатая (опцыя 8-ступ. аўтамат ці 8-ступ. спорт-аўтамат)Прывад задні задні ці апцыянальна поўны (xDrive)Паскарэнне 0-100 км/г у сек 8,9 [9,1] 7,6 8,9 [9,1] 7,3 [7,6] 7,2 [7,3] 6,1 [5,9] 5,9 [5,8] 5,5 [5,2] (5,3 [5,0]) 5,2 [5,1] (5,2 [4,9])Макс. хуткасць, км/г 210 230 210 235 235 250 Расход паліва камб. у л / 100 км5,8-5,9 [5,8-5,9]5,3 [5,4]5,5—5,1 [5,4-5,0]6,1—6,3 [5,9-6,0] (6,5-6,8 [6,4-6,8])5,5-5,9 [5,3-5,8] (6,4—6,8 [5,7-6,1])6,4 [6,3] (6,9 [6,7])6,1—6,5 [5,5-5,8] ([5,9-6,2])7,9 [7,2] (8,2 [7,6])7,7—7,4 [6,8-6,5] (7,9—7,7 [7,3-6,9])Эмісія CO2 у г/км134—137 [134-137]124 129-119 [126-116]144—147 [138-141] (152—159 [149-158])128-138 [124-134] (149—159 [132-142])149 (162 )143-151[129-136] ([138-144])186 (193 )179-172 [159-152] (185—179 [169-162])Норма выхлапуEuro 5Euro 6Euro 5Euro 6Euro 5Euro 6Euro 5Euro 6Ёмістасць бака, л60 Даныя ў [ ] дужках сапраўдныя для АКП. Даныя ў () дужках сапраўдныя для поўнага прывада xDrive. Седан з дызельным маторам 316d 318d 320d Eff. Dynamics 320d (328d США) 325d 330d 335dГады выпуску02/2012-03/2015з 03/2015з 02/2012 з 10/2011 з 10/2011 з 04/2013 з 07/2012 з 07/2013РухавікR4, турба, Common-Rail R4, 2-х ступ. турба, Common-Rail R6, турба, Common-Rail R6, 2-х ступ. турба, Common-RailТып рухавіка N47D20 N57D30Аб’ём1995 см³2993 см³Макс. магутнасць пры аб/хв.85 кВт (116 к.с.) 4000105 кВт (143 к.с.) 4000120 кВт (163 к.с.) 4000135 кВт (184 к.с.) 4000160 кВт (218 к.с.) 4400190 кВт (258 к.с.) 4000230 кВт (313 к.с.) 4400Круцільны момант пры аб/хв260 Н·м 1750—2500270 Н·м 1250—2750320 Н·м 1750—2500380 Н·м 1750—2750450 Н·м 1500—2500560 Н·м 1500—3000630 Н·м 1500—2500Трансмісіямеханічная 6-ступеньчатая (опцыя 8-ступ. аўтамат)8-ступ. аўтаматПрывад серыйна задні поўны (xDrive)Прывад опцыя —поўны (xDrive) —поўны (xDrive) —поўны (xDrive) —Паскарэнне 0-100 км/г у сек 10,9 [11,3] 10,6 [10,7] 9,1 [9,3] 8,0 [7,9] 7,5 [7,4] 6,8 [6,6] [5,6] [4,8]Макс. хуткасць, км/г 202 205 210 230 235 245 Расход паліва камб. у л / 100 км 4,3—4,5 [4,4] 3,9—4,3 [4,0-4,3] 4,4—4,5 [4,4-4,5] 4,1 [4,1] 4,5—4,6 [4,4-4,5] (4,8—4,9 [4,7-4,8]) 4,9—5,0 [4,6-4,8] [4,9] ([5,2]) [5,4]Эмісія CO2, г/км 114—118 [116-117] 102—113 [102-113] 116—118 [117-118] 109 119—120 [117-118] (127—128 [124-125]) 129—132 [122-125] () Норма выхлапуEuro 5Ёмістасць бака, л57 Даныя ў [ ] дужках сапраўдныя для АКП. Даныя ў () дужках сапраўдныя для поўнага прывада xDrive.
Бяспека Аўтамабіль прайшоў тэст Euro NCAP у 2012 годзе:
Спасылкі Аўтамабіль на афіцыйным сайце BMW
Катэгорыя:Аўтамабілі 2010-х F30 Катэгорыя:Аўтамабілі паводле алфавіта Катэгорыя:Седаны