Вышамі́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Вышамір.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Холмецкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Рэчыцкага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Ганчарова-Падзельскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рэчыцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сямёнаўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 29 студзеня 1964 года да сельсавета далучана частка скасаванага Хаткаўскага сельсавета (3 населеныя пункты: Белы Калодзеж, Вышкаў-Бурыцкае, Рудня-Бурыцкае)Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 29 студзеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 6 (1046).. 2 жніўня 1966 года ў склад Новабаршчоўскага сельсавета Лоеўскага раёна перададзены 3 населеныя пункты (Белы Калодзеж, Вышкаў-Бурыцкае і Рудня-Бурыцкае)Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 жніўня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146).. 12 жніўня 2011 года скасавана вёска КузьмінкаРешение Речицкого районного Совета депутатов от 12 августа 2011 г. № 76 Об упразднении сельских населенных пунктов Речицкого района . 12 лістапада 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Новабарсуцкага сельсавета (6 населеных пунктаў: вёскі Лясное, Маладуша, Новы Барсук, Стары Барсук, Сяргееўка і пасёлак Зара Свабоды)Решение Гомельского областного Совета депутатов от 12 ноября 2013 г. № 285 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Речицкого района Гомельской области. 29 верасня 2017 года скасавана вёска СяргееўкаРешение Речицкого районного Совета депутатов от 29 сентября 2017 г. № 175 Об упразднении сельских населенных пунктов Речицкого района.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (7 населеных пунктаў) — 602 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 97,2 % — беларусы, 2,7 % — рускія, 0,1 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (11 населеных пунктаў) — 1028 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Холмецкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе