Зміцер (Дзмітрый Яўгенавіч) Сідаровіч (, Мінск — , Мінск) — беларускі музыкант, бард, дудар. Творчы кіраўнік вядомага ў сярэдзіне 1990-х гадоў гурта «Камэлот». Збіраў фальклор.
Біяграфія Дзед Змітра Сідаровіча — Мечыслаў Вiкенцьевiч у 1938 годзе пераехаў у Мінск з вёскі Скірмунтава пад Койданавым (цяпер Дзяржынск).
Скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут, па прафесіі — інжынер-будаўнік, кандыдат тэхнічных навук (спецыяліст па разліках супраціўлення матэрыялаў). Песні пачаў пісаць ад 1980 году, па-беларуску ад 1984 года, пасля паездкі на Падляшша. У 1991 годзе стварыў гурт «Камэлот». Адзін з актыўных удзельнікаў руху па адраджэнні беларускай дуды. У 2000 годзе Зміцер Сідаровіч разам з гуртамі «Стары Ольса» і «Contredanse» запісаў зборны альбом «Вір» (выйшаў у 2001).
У 2008 годзе заснаваў капэлу «На таку», якая ладзіць вечарыны традыцыйнага танцуhttp://budzma.by/news/tancy-paslya-zhar-ptushki.html. Аўтар ідэй анімацыйных праграм па папулярызацыі беларускага музычнага і танцавальнага фальклору.
Выпусціў кнігу вершаў «Тры жалуды». Аўтар-складальнік даведніка «Вялікія музыкі ХХ стагоддзя».
Раптоўна памёр 17 мая 2014 года ў Мінску. Развітанне з адпяваннем адбылося 21 мая ў Свята-Петра-Паўлаўскім саборы, тым самым днём пахаваны на Заходніх могілкахДопіс у суполцы «Дударскі клуб».
Спасылкі http://zmitro.at.tut.by/ — Дамашняя старонка Зм. Сідаровіча (тэксты песень і музыка ў фармаце midi) http://ssiao.livejournal.com/ — блог З. Сідаровіча ў ЖЖ
Катэгорыя:Дудары Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мінску