Маркс () — горад (з 1918) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Марксаўскага раёна Саратаўскай вобласці. Заснаваны ў 1765 годзе. Горад размешчаны на левым беразе ракі Волгі, за 60 км на паўночны ўсход ад Саратава. Гісторыя Заснаваны ў 1765 годзе як нямецкая калонія выхадцам з Брабанта (цяперашняя тэрыторыя Бельгіі) баронам Фрэдэрыкам Барэгарам дэ Кано; ад яго тытула калонія атрымала назву Баронск. Нямецкая назва — Екацярыненштат у гонар расійскай імператрыцы Кацярыны II. Указам імператара Мікалая II ад 13 сакавіка 1915 года пераназваны ў Екацярынаград.
Горад з 1918 года. З мая 1919 па 24 чэрвеня 1922 года горад з’яўляўся сталіцай Рэспублікі немцаў Паволжа. У 1919 годзе быў перайменаваны ў Марксштат (у гонар Карла Маркса). У 1941 годзе падчас кампаній па ліквідацыі нямецкіх назваў з наймення горада быў выключаны нямецкі элемент -штат, і горад пачаў называцца Маркс. У 1964 годзе атрымаў статус горада абласнога падпарадкавання. Насельніцтва
Эканоміка У горадзе дзейнічаюць 2 буйныя прадпрыемствы: заводы «Волгадызельапарат» і «Агат», бровар, масласыраробчы заводы.
Культура Найстарэйшы краязнаўчы музей з багатай экспазіцыяй па гісторыі немцаў Паволжа, дзеючыя лютэранская, каталіцкая, праваслаўныя цэрквы, мячэць. У 2007 годзе адноўлены помнік Кацярыне II.
Катэгорыя:Гарады Саратаўскай вобласці