Бо́ма () — горад на захадзе Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, у эстуарыі ракі Конга, за 75 км ад упадзення Конга ў Атлантычны акіян. Пачатковы пункт чыгункі на Чэлу.

Насельніцтва горада па дадзеных на 2010 год складае 167 326 чалавек.

Горад заснаваны ў XVI стагоддзі. З 1886 па 1926 год быў сталіцай Бельгійскага Конга (затым сталіца была перанесена ў Леапольдвіль — цяпер горад Кіншаса).

Буйны порт (даступны для марскіх суднаў; вываз какавы, бананаў, каўчуку, каштоўных парод драўніны). Харчовая (піваварная, рыбная), хімічная, дрэваапрацоўчая прамысловасць, перапрацоўка металу і сельскагаспадарчай прадукцыі. Суднабудаванне. Маецца аэрапорт.

Насельніцтва 1969 год — 79 000 чал. 2010 год — 167 326 чал.

Літаратура

Бо́ма //

Катэгорыя:Гарады Дэмакратычнай Рэспублікі Конга