Казё́ннае — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 34 км на паўднёвы захад ад горада Браслаў, за 5 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Відзы, у басейне ракі Дрысвята.

Плошча паверхні 0,05 км². Даўжыня 0,48 км, найбольшая шырыня 0,11 км. Даўжыня берагавой лініі 1,08 км.

На захадзе ўпадае ручай з возера Саўляжоры, на ўсходзе злучана з сеткай меліярацыйных каналаў.

Літаратура

Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Дрысвяты