Анатоль Якаўлевіч Каваленка () — капітан Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія Анатоль Каваленка нарадзіўся 23 студзеня 1919 года ў вёсцы Якімаўка (цяпер Рэчыцкі раён Гомельскай вобласці). Пасля заканчэння сямігадовай школы і аўтамабільнага тэхнікума працаваў аўтамеханікам на аўтабазе ў пасёлку Таліца Свярдлоўскай вобласці. У жніўні 1939 года Каваленка быў прызваны ў рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1940 годзе скончыў Харкаўскае ваеннае авіяцыйнае вучылішча. З чэрвеня 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Прыймаў удзел у баях на Паўднёвым, Паўночна-Каўказскім, Закаўказскім, Ленінградскім, 3-м Прыбалтыйскім, 2-м Прыбалтыйскім, 1-м Беларускім франтах. 19 лістапада 1942 года быў падбіты і зрабіў вымушаную пасадку, пры гэтым загінулі ўсе члены экіпажа, акрамя Каваленкі.

Да лістапада 1944 года старшы лейтэнант Анатоль Каваленка быў старэйшым лётчыкам-назіральнікам 742-га асобнага авіяпалка . Да гэтага часу ён здзейсніў 160 баявых вылетаў на разведку і бамбардзіроўку скапленняў вялікай колькасці баявой тэхнікі і жывой сілы ворага, нанёсшы яму вялікія страты.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 23 студзеня 1945 года за «ўзорнае выкананне заданняў камандавання і паказаныя пры гэтым мужнасць і гераізм» старшы лейтэнант Анатоль Каваленка быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» за нумарам 7387.

Усяго ж за час свайго ўдзелу ў баях Каваленка здзейсніў 173 баявыя вылеты, быў збіты ўвогуле 7 разоў, 2 разы быў паранены. У 1946 годзе ў званні капітана ён быў звольнены ў запас. Жыў і працаваў у Херсоне. У 1951 годзе Каваленка скончыў Адэскі педагагічны інстытут. Памёр 8 лютага 2008 года, пахаваны ў Херсоне.

Быў таксама ўзнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга і Айчыннай вайны I ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў.

Памяць

На галоўным корпусе Паўднёваўкраінскага нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта імя К. Д. Ушынскага (былога Педагагічнага тэхнікума), у якім вучыўся А. Я. Каваленка, усталявана мемарыяльная дошка ў памяць аб ім і яшчэ двух выпускніках-Героях Савецкага Саюза — В. П. Мусіне і У. С. Маргуненка. Мемарыяльная дошка ў гонар Анатоля Каваленкі ў вёсцы Якімаўка Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Памятны знак Герою Савецкага Саюза Анатолю Каваленку ў вёсцы Якімаўка Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі (2026).

Крыніцы

Літаратура

Герои твои, Херсонщина. — Симферополь, 1980. Коваленко Анатолий Яковлевич // Ю. А. Работин. Золотое кольцо победы. — Одесса: Печатный дом, Друк пивдень, 2012. — С. 67-69. — ISBN 978-966-389-320-4

Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пахаваныя ў Херсоне