Цывільск (, ) — горад (з 1781) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Цывільскага раёна Чувашыі. Заснаваны ў 1589 годзе.
Размешчаны пры зліцці Вялікага і Малога Цывыляў. Знаходзіцца за 37 км ад Чэбаксар на перакрыжаванні аўтамагістраляў дзяржаўнага значэння Ніжні Ноўгарад — Казань і Цывільск — Ульянаўск і аўтадарог рэспубліканскага значэння. За 8 км ад Цывільска праходзіць чыгуначная лінія Канаш — Чэбаксары. Насельніцтва
Эканоміка У горадзе дзейнічаюць аўтарамонтны завод, эксперыментальна-вопытны завод «Цывільскхмельмаш», ткацкая фабрыка, харчовыя прадпрыемствы (малочны завод, хлебакамбінат), пеньказавод, хмелефабрыка, цагельня.
Катэгорыя:Гарады Чувашыі