Жэнгялоў хац (; таксама жангялоў хац, жынгялоў хац) — хлебная аладка з начыннем з дробна нарэзанай зеляніны розных раслін, традыцыйная страва ў кухні армян Нагорнага КарабахаРесторан.руА. Е. Тер-Саркисянц. Армяне Нагорного Карабаха / под. ред. Л. Б. Алаева. — М.: Русская панорама, 2015. — С. 637.. Падобная да іншых страў каўказскіх народаў: кутаб з зелянінай, афар.

Пад канец красавіка 2015 года ў Нагорна-Карабахскай Рэспубліцы адбыўся фестываль «Жэнгялоў хац».

Гатаванне

Прэснае цеста раскочваецца ў тонкую, як папера, плоскую аладку, а потым начыняецца сумессю з 10—20 сартоў рознай дзікай і садовай дробна нарэзанай зеляніны з алеем. Важнай характарыстыкай стравы з’яўляецца слушна складзены букет. Аснову начыння павінна складаць зеляніна без рэзка выяўленага густу і паху, напрыклад, ліставая салата, шпінат, лебяда, лісце буракоў, макрыца, пастухова сумкаВ. А. Петров. Этноботаника Нагорного Карабаха. — Баку: изд. Азерб. филиала АН СССР, 1940. — С. 49., лісты фіялкіВ. А. Петров. Этноботаника Нагорного Карабаха. — Баку: изд. Азерб. филиала АН СССР, 1940. — С. 14. і падобныя травы. Зеляніны ж са спецыфічным густам, як кервель ажурны, крапіва, зялёная цыбуля, кіслай, як шчаўе, ці рэзкай, як маркоўнік, павінна быць менш; зусім крыху патрабуецца траў, што маюць гаркавы густ, такіх як дзьмухавец. Апроч таго, у начынне можа ўваходзіць брынза і падсмажаная рэпчатая цыбуля. Выпякаецца каля 10 хвілін на распаленай жароўні, званай «садж» , альбо ў тандыры цягам пары хвілін. Ужываюць гэту страву з півам, танам, віном. Жэнгялоў хац асабліва папулярны ў час Вялікага посту.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Приготовление женгялов хац Кутабы с зеленью (Женгялов хац) на сайце Едим.ТВ

Катэгорыя:Армянская кухня Катэгорыя:Хлебабулачныя вырабы