Лаяш Фюр (; , Эдзьхазашрадоц, Венгрыя — , Будапешт, Венгрыя) — венгерскі дзяржаўны дзеяч, міністр абароны Венгрыі (1990—1994).

Біяграфія

У 1954 г. скончыў гістарычны факультэт Універсітэта імя Лаяша Кошута. У 1956 г. стаў асістэнтам прафесара таго ж універсітэта. Актыўны ўдзельнік падзей 1956 г., адзін іх распрацоўшчыкаў патрабаванняў паўстанцаў у Дэбрэцэне. Пасля ўводу савецкіх войскаў быў інтэрнаваны, звольнены з працы. У 1957 г. эміграваў у Францыю, але праз некалькі месяцаў вярнуўся. Да 1958 г. заставаўся без працы, потым быў бібліятэкарам, грузчыкам і настаўнікам пачатковай школы.

Пасля аб'яўлення ўсеагульнай амністыі 1963 г.: 1964—1978 гг. працаваў навуковым супрацоўнікам. начальнікам упраўлення ў Музеі венгрскай сельскай гаспадаркі, 1971 г. — абараніў кандыдацкую дысертацыю, 1980—1987 гг. — навуковы сакратар Музея, 1983 г. — абараніў доктарскую дысертацыю, 1984 г. — беспаспяхова спрабаваў уладкавацца на працу ва Універсітэт Дэбрэцэна, 1988—1990 гг. — выкладнік, 1990—2000 гг. — дацэнт кафедры Сярэдніх вякоў і Новай гісторыі гістарычнага факультэта Універсітэта Этвеша Ларана. Як навуковы спецыялізаваўся на гісторыі Венгрыі 19-20-га стагоддзяў, аграрнай гісторыі, гісторыі меншасцяў 19-20 стагоддзяў і гістарычнай дэмаграфіі.

У 1985 г. ізноў стаў удзельнікам сходаў дысідэнтаў. У 1987 г. выступіў адным з членаў-заснавальнікаў Венгерскага дэмакратычнага форума (ВДФ). У 1989 г. быў высунуты ад ВДФ на пост прэзідэнта. У 1989—1996 гг. — член Прэзідыума, у 1991 г. віцэ-прэзідэнт, да 1991 г. выканаўчы старшыня ВДФ. У 1994—1996 гг. — яго старшыня.

У 1990—1994 гг. — міністр абароны ў правацэнтрысцкім кабінеце Ёжэфа Антала. У 1990 г быў абраны ў Нацыянальны Сход, у 1996 г. пакінуў шэрагі ВДФ, застаючыся незалежным дэпутатам.

У 2007 г. прыняў рашэнне пра сыход з палітыкі.

Спасылкі

http://mek.niif.hu/01900/01937/html/szerviz/kislex/biograf/fur.htm http://hvg.hu/itthon/20131022_Meghalt_Fur_Lajos

Катэгорыя:Міністры абароны Венгрыі